Гэтай зімовай нядзелькай «Суполка пісьменнікаў» прапануей вашай увазе новы выпуск літаратурных гутарак «Кантэкст», праекта, які знаёміць вас як з новымі імёнамі беларускай літаратуры, так і з вядомымі і любімымі аўтарамі. Чарговы выпуск — з удзелам паэткі і педагога з Магілёва Тамары Аўсяннікавай.
Гаворка пойдзе пра творчасць, погляды на жыццё, сяброўства з Яўгеніяй Янішчыц ды Нілам Гілевічам.