Жонку вядомага кампазітара затрымалі за свечку на акне, запаленую год таму ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі

6 снежня Наталлю Капыцька, жонку вядомага музыкі і кампазітара Віктара Капыцькі, затрымалі. Пра гэта паведаміла Ірына Халіп у сваім фэйсбуку.


000.jpg

Нагодай для затрымання стала свечка, якая гарэла год таму, 12 лістапада, у дзень смерці Рамана Бандарэнкі ў акне сямʼі кампазітара. У якасці доказу сілавікі выкарысталі відэазапіс, які вёўся з вуліцы.

Суд над жонкай кампазітара адбудзецца сёння.