Літоўскія медыкі высветлілі, ад чаго памерла легендарная беларуская прыгажуня.
Хутчэй за ўсё Барбара Радзівіл хварэла і памерла ад раку шыйкі маціцы. Да гэтай высновы прыйшлі сучасныя літоўскія медыкі (навукоўцы Літоўскага ўніверсітэта медыцынскіх навук). Яны падрабязна даследавалі ўсе дакументы пра хваробу (нават рэцэпты каралеўскага аптэкара). А таксама выкарысталі вынікі агляду парэштак каралевы, зробленыя літоўскімі антраполагамі ў 2001 годзе. Вынік іх даследаванняў апублікаваны ў адным з нумароў часопіса ARCHE, які днямі пабачыў свет. Менавіта з-за анкалогіі мініяцюрная прыгажуня (рост Барбары складаў 160,2 сантыметраў росту, аднак у тыя часы яна лічылася высокай) пражыла ўсяго 28 гадоў.
Дарэчы, у Купалаўскім тэатры ўжо шаснаццаць гадоў ідзе спектакль “Чорная панна Нясвіжа” паводле аднайменнай п’есе Аляксея Дударава. Як расказваў сам Аляксей Ануфрыевіч “Народнай Волі”, ён не верыў у вінаватнасць галоўнай падазраванай Боны Сфорцы, свякрові Барбары. Па яго версіі, Барбара атруцілася сама.