• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.08.2021 | Гісторыя Літаратура

«Чуеш крок загонаў? Крочаць міліёны». Як Караткевіч напісаў верш на музыку паланэза Агінскага

Мала хто ведае, што свой верш на музыку паланэза Агінскага напісаў і вялікі Уладзімір Караткевіч. Той тэкст амаль забыты, але які ж ён актуальны! Піша Валянціна Андрэева на старонках «Нашай нівы».


Тэкст на гэтую мелодыю замовіў Караткевічу хор горада Смаргонь да 200-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага — гэта значыць, у 1965 годзе.

Цікавасць смаргонцаў менавіта да Агінскага тлумачылася вельмі проста: ён быў іх земляком, бо меў радавую сядзібу ў Залессі цяперашняга Смаргонскага раёна.

Тое, што вырашана было звярнуцца менавіта да Караткевіча, таксама было, відаць, невыпадковым: усё ж такі гістарычная тэматыка была «спецыялітэтам» любімага народам аўтара «Дзікага палявання караля Стаха» і іншых папулярных твораў (вялікі артыкул Андрэя Скурко пра Уладзіміра Караткевіча чытайце ў № 12/2019 «Нашай гісторыі»).

Працаваў над тэкстам Караткевіч з характэрнай для сябе заўзятасцю.

Ён пастанавіў для сябе пісаць тэкст, слухаючы музыку. А паўстагоддзя таму гэта было зусім не так проста, як цяпер, калі досыць адкрыць YouTube. Нават прайгравальнік для пласцінак быў тады не ў кожным доме.

Каб найграваць сабе паланэз, Караткевіч ездзіў да свайго сябра Язэпа Хаўратовіча, што жыў каля цяперашняй плошчы Незалежнасці, на Савецкай.

000.jpg
Уладзімір Караткевіч і Лявон Баразна на кухні той самай кватэры Язэпа Хаўратовіча на Савецкай. Фота з кнігі ўспамінаў пра Лявона Баразну «Як рыцар у кальчузе», якая цяпер рыхтуецца да друку ў выдавецтве «Тэхналогія».

Хаўратовіч вядомы як гісторык, які ў той час працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (так званым Гістпарце), а пасля амаль 30 гадоў аддаў працы ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», стаў адным з ягоных твараў. З Караткевічам ён пазнаёміўся праз добрага сябра апошняга, мастака Лявона Баразну, які ў 1972 годзе трагічна загінуў пры да сёння не высветленых абставінах. Ёсць цалкам верагодная версія, што да гэтага прыклалі руку супрацоўнікі КГБ, якім Баразна муляў вочы сваёй актыўнай грамадскай і нацыянальнай пазіцыяй. З Лявонам Язэп Хаўратовіч быў знаёмы і сябраваў з дзяцінства, бо яны былі землякамі і аднагодкамі. А пасля пасябраваў і з ягоным сябрам Валодзем Караткевічам.

У Хаўратовіча была спецыяльная прыстаўка да тэлевізара, што прайгравала пласцінкі. Але ж як ты будзеш пісаць, калі ў кватэры чужыя? Таму пісьменнік прыходзіў на Савецкую дом 14, кватэра 12, пакуль Хаўратовічы былі на працы. Ключ гаспадары адмыслова пакідалі пад каберцам, тады людзі масава так рабілі.

001.jpg
Язэп Хаўратовіч у 2020 годзе. Фота Валянціны Андрэевай.

Пасля такіх візітаў гаспадары знаходзілі побач з ключом запіскі накшталт такой:

002.jpg

«Паважаныя Ніна і Язэп!

Урэшце та адарваўся ад спраў і знайшоў час прыйсці і слухаць. Слухаў сто разоў, і калі мне спачатку здавалася, што я нешта разумею, то ў канцы другой гадзіны я запэўніўся, што я варты жалю графаман з вухам, на якое яшчэ ў дзяцінстве наступіў адзін з вучняў Смаргонскай акадэміі, той самай, для якой патрэбен паланэз. (Во стыль! Во нямецкі сказ!) Аднак нічога, слухаць больш не спатрэбіцца. Залаты ключык загарну ў паперу (нібыта ліст) і закіну ў паштовую скрынку, бо, можа, ён вам патрэбен. Зачыніў бы дзверы проста, ды ў вас замок не такі. Шчыры дзякуй за ўсё. Неяк ужо з Лявонам [Баразной] зойдзем да вас. Пайду дахаты. Буду пісаць смаргонскі нацыянальны гімн.

Увесь Ваш Ул. Караткевіч.

P. S. Яшчэ раз прабачце за ўварванне».

Гэты ліст і чарнавікі, дзе адлюстраваліся мукі творчасці класіка, Язэп Хаўратовіч захаваў. А верш у Караткевіча ў выніку атрымаўся магутны.

003.jpg
Адзін з караткевіцкіх чарнавікоў тэксту да паланэза Агінскага. З архіва Язэпа Хаўратовіча.

Нават чарнавыя варыянты часам гучаць прароча. Вось як гэты:

«Чуеш крок загонаў? Крочаць міліёны. Прыйдзем мы яшчэ змагацца за цябе, свабода, Як Кастусь вялікі супраць цёмных зграй... Проці ўсіх імперый і карон Народ пакліча волі звон І ў бітве пераможа ён...»

Валянціна Андрэева, «Наша ніва» 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип