Уладзімір Караткевіч — адзін з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў, аўтар неўміручых «Каласоў пад сярпом тваім» і многіх іншых знакавых мастацкіх твораў. Даследчык паўстання 1863, гісторык — Караткевіч пакінуў сваю навуковую кар’еру дзеля адраджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і ўмацавання пазыцыяў беларускай мовы ў складаныя часы камунізму.
Адкуль бярэ карані такая любоў да Беларусі і чаму мы можам павучыцца ў Караткевіча сёння — пра гэта ў нашым 2-ім выпуску падкаста Героі беларускай гісторыі з кандыдатам гістарычных навук Андрэем Унучакам.