Штогод прэмія імя Наталлі Арсенневай адзначае найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове — творы, якія захапляюць, кранаюць і перажываюць час, піша penbelarus.org.
Згодна са статутам, у кароткі спіс прэміі могуць увайсці тры кнігі. Сёлета журы абрала 10 выданняў для доўгага спісу, што зрабіла фінальны выбар яшчэ складанейшым.
«Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
«Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
«Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).
Журы прэміі — гэта пяцёра адданых паэзіі людзей: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму разумеюць слова. Сярод публічных сябраў журы:
Ульяна Верына — літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.
Сяргей Дубавец — пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.
Ганна Шакель — паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin», лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.
Беларуская паэзія ды музыка на свежым паветры — што можа быць лепшым? Прэмія традыцыйна пройдзе ў белым ды блакітным колерах.
Калі?
24 траўня (субота)
Пачатак а 16:00 — напоі, кружэлкі ды сяброўскія гутаркі
А 16:30 — урачыстая частка: вершы, музыка, эмоцыі
Дзе?
Беларускі моладзевы хаб у Варшаве
ul. Dożynkowa 6a
І гэта яшчэ не ўсё! Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы, якія будуць раскрываць цягам тыдня. Цырымонія загучыць голасам і музыкай зорак беларускай музычнай сцэны.
Прэмія Наталлі Арсенневай — штогадовая ўзнагарода за найлепшую кнігу беларускай паэзіі, заснаваная Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, каб ушанаваць памяць адной з найвыбітнейшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя і падтрымаць жывую і разнастайную беларускую паэзію.