У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі знакамітая карціна Марка Шагала «Прагулка» будзе выстаўляцца даўжэй, чым планавалася, да кастрычніка 2026 г. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўраду.

«Прагулка» Марка Шагала. Фота: ТАСС
Дамоўленасць прадоўжыць экспазіцыю была дасягнута ў выніку перагавораў прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна.
«Прагулка» знаходзіцца ў зборы Дзяржаўнага Рускага музея РФ. Карціна з красавіка гэтага года экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.