На анлайн-аўкцыёне прадаюць карціны нямецкага мастака з краявідамі Мінска 1942 года

Зімовыя пейзажы Мінска 42-га года нямецкага жывапісца Эдуарда Вінклера прадстаўлены на папулярным анлайн-аўкцыёне, паведамляе тэлеканал АНТ. Каштоўнасць графічных работ не столькі мастацкая, колькі гістарычная.


2.jpg

Падчас Другой сусветнай вайны аўтар аказаўся на Усходнім фронце. Рабіў малюнкі з натуры. На продаж выстаўлена пяць твораў. Гэта віды цэнтра Мінска — Верхняга горада са Свята-Духавым саборам і касцёлам Дзевы Марыі, а таксама страчаная галоўная мячэць сталіцы. Сярод лотаў — і беларускі сельскі пейзаж. Сам Вінклер — ураджэнец Санкт-Пецярбурга. Скончыў прэстыжную Мюнхенскую акадэмію выяўленчага мастацтва. З 1943 па 1945 гады — удзельнік антыфашысцкага падполля ў Германіі.

3.jpg

Пейзажы Эдуарда Вінклера — рамантычныя. У яго «жывы» Мінск, хаця да 42-га сталіца на 80% была разбурана. Усе гэтыя малюнкі — унікальныя сведчанні мінулай эпохі.