Касманаўты і псіханаўты: “касмічны” канцэрт гурта “Тёплые вещи” (фота)

14.04.2014 У краіне

Гомельскі рэгі-гурт “Тёплые вещи” яўна аблюбаваў не менш цёплы і ўтульны бар “Квартирник”. Прынамсі, на іншых гомельскіх сцэнах хлопцаў апошнім часам, бадай, і не пабачыш. Нядаўні канцэрт гурта супаў з сусветным днём авіяцыі і касманаўтыкі.

Пачалося ўсё з таго, што дыджэй бара голасна пачаў шукаць нейкага Юру. Апынулася, што Гагарына. Ці знайшоў урэшце рэшт – невядома, але “Тёплые вещи” падтрымалі тэму. Вакаліст гурта Сяргей Князеў прысвяціў песню “Настя” жанчынам-касманаўтам, дадаваў у кампазіцыі рэчытатывы на касма-тэму, а таксама час ад часу на працягу канцэрта згадваў пра касманаўтаў і псіханаўтаў:

–         Ёсць тыя, хто вывучае знешні космас, а ёсць тыя, хто вывучае ўнутраны. Адны называюцца касманаўты, а другія – псіханаўты.

І тыя, і другія, як вы разумееце, былі створаны і прыўнеслі ў гэты свет шмат карысці не без удзелу Джа. Глядзіце фота з “касмічнага” канцэрта гурта.

DSC05587

DSC05618

DSC05646

DSC05665

DSC05667

DSC05672

DSC05721

DSC05740

DSC05765

DSC05771

DSC05742

DSC05777

DSC05799

DSC05806

DSC05815

 kli4nik.info  

Тэгі: