Як Кастусь і Марыя правы баранілі

10.12.2019 Маё права

Прыўкрасная Беларусь будучыні... Усе праблемы вырашаныя, а з нашых часоў засталася толькі шчырая любоў да подпісаў пад кожнай галапаперкай ды некалькі інстытуцый...

Але нягледзячы на поўную аўтаматызацыю грамадскіх працэсаў, праваабаронцаў усё роўна рыхтуюць – а раптам бездакорная сістэма аднойчы дасць збой, дык што тады рабіць?

Такім сюжэтам распачынаецца футурыстычны комікс “Кастусь і Марыя. Абаронцы з будучыні”. Так у фармаце комікса кампанія “Будзьма беларусамі!” імкнецца ў захапляльнай форме расказаць дзецям і падлеткам пра іхныя правы ў межах праекта “Маё права”.

Героі комікса – Кастусь і Марыя, жыхары далёкай будучыні, дзе Беларусь – гэта ідэальная і ўзорная краіна. Усе праблемы даўно вырашаныя, ад нашых часоў засталася толькі шчырая любоў да бюракратыі.

Кастусь і Марыя вучацца разам у Мінскім універсітэце на праваабарончай дзейнасці. Але ж як ім практыкавацца, калі ў іхную эпоху праблемы з правамі страцілі актуальнасьць? Адказ просты: трэба выпраўляцца ў мінулае, то бок у пачатак ХХІ стагоддзя! Менавіта там Кастусь і Марыя будуць вырашаць рэальныя выпадкі парушэння правоў і… весяліцца!

Першае заданне – абараніць простага школьніка ад уварвання ў асабістую прастору, якое практыкуе надзвычай экстравертная настаўніца.


1_1.jpg

2_1.jpg

3_1.jpg

4_1.jpg

Як нашы героі будуць выпраўляць памылкі і несправядлівасці мінулага? Якое ў іх уяўленне пра нашу эпоху? Ці пасябруюць яны? Чым скончыцца гэтая гісторыя? Сачыце за працягам у нашым інстаграме – менавіта там будуць з’яўляцца наступныя выпускі.

Другі выпуск:

1_2.jpg

2_2.jpg

3_2.jpg

4_2.jpg

Трэці выпуск:

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Чацьверты выпуск:


1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg

  Пяты выпуск:

1_5.jpg
2_5.jpg
3_5.jpg
4_5.jpg
5_5.jpg

Шосты выпуск:

1_6.jpg
2_6.jpg
3_6.jpg
4_6.jpg

Сёмы выпуск:


1_7.jpg
2_7.jpg
3_7.jpg
4_7.jpg
5_7.jpg
6_7.jpg

Восьмы выпуск:


8_1.jpg
8_2.jpg
8_3.jpg
8_4.jpg
8_5.jpg

Дзявяты выпуск:

1_9.jpg
2_9.jpg
3_9.jpg
4_9.jpg

Дзясяты выпуск:


1_10.jpg
2_10.jpg
3_10.jpg



4_10.jpg

Адзінаццаты выпуск:

1_11.jpg
2_11.jpg
3_11.jpg
4_11.jpg

Дванаццаты выпуск:


1-12.jpg

2_12.jpg

3_12.jpg

4_12.jpg

5_12.jpg

Выхад першага выпуску комікса прымеркаваны да Дня правоў чалавека, які штогод адзначаюць ва ўсім свеце 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Аўтарамі гісторый пра Кастуся і Марыю выступілі журналіст Лаймуціс Сакалоў, які напісаў сцэнары, і мастак Філіп Какоша, які зрабіў ілюстрацыі.

Нагадваем, што праект “Маё права” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” закліканы пашырыць веды пра свае правы ды магчымасці ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту і падлеткаў.


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter!