• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.09.2015 | Грамадства

“Казаць пра адміранне бібліятэк нельга!”

15 верасня ў Беларусі святкуецца Дзень бібліятэкара. Кампанія “Будзьма беларусамі!” папрасіла бібліятэкара з больш як дваццацігадовым стажам, які меў просьбу не называць яго, напісаць эсэ пра тое, як выглядаюць будні бібліятэк і ці ёсць будучыня ў папяровай кнігі.

Мая бібліятэка… Я працую ў ёй ужо многа гадоў. Я такая старая, што памятаю натоўп студэнтаў на ганку за гадзіну да адкрыцця падчас сесіі. Чэргі на абанеменце і ўсе занятыя месцы ў чытальні.  Велізарныя пачкі новай літаратуры, стосы часопісаў і свежых газет. Літаратурныя гасцёўні, у якіх бралі ўдзел вядомыя пісьменнікі і журналісты. Вечарыны, на якіх выступалі знакамітыя акторы і музыкі.

biblijateki15 верасня – Дзень бібліятэк! (Паштоўка Лявона Вольскага)

 

 

Чытачоў было многа. Вельмі многа. Да нас прыходзілі школьнікі і студэнты, працоўныя і пенсіянеры і, безумоўна, інтэлігенцыя – наш асноўны кантынгент. Шмат было вар’ятаў. Яны ў асноўным прыходзілі чамусьці ў суботы і бавілі ў нас час да закрыцця. З таго часу бібліятэкі страцілі большую колькасць чытачоў, але вар’яты засталіся. Першымі карыстацца інтэрнэтам пачалі навукоўцы і студэнты. Працоўным стала не да бібліятэкі – трэба было зарабляць грошы, а гэта рабілася ўсё складаней. Да і ў продажы з’явілася процьма танных дэтэктываў і баевікоў. Дзеці прыходзяць у асноўным тыя, каму дома забараняюць многа гуляць у камп’ютарныя ігры. Не, школьную праграму ніхто не адмяняў, а дамашнія бібліятэкі канчаткова выйшлі з моды, таму вучні цягнуцца ў бібліятэку па праграмную літаратуру кшталту “Сын Палкана” ці “Бабушка-сялянка”.

А раней да нас звярталіся ў розных складаных жыццёвых сітуацыях. Я не кажу пра выкарыстанне літаратуры для навуковых даследаванняў ці напісання дыпломаў. Былі нашмат больш сур’ёзныя запыты. Напрыклад, інтэлігентны мужчына прыйшоў у пошуках дапаможніка па анатоміі курыцы. Жонка паехала на адпачынак, а калі небарака зусім згаладаў, ён здабыў сабе замарожанае кураня. Што з ім далей рабіць, мужчына не ведаў, інтэрнэту яшчэ не было, і ён рушыў у адзіна правільным кірунку – у бібліятэку… Навучэнка тэхнікума прасіла падабраць ёй літаратуру для сачынення на тэму “Мая мама”. Ну, ёй і інтэрнэт наўрад ці дапамог бы… А гэтыя незлічоныя запыты зялёнай, чырвонай, блакітнай, вялікай, маленькай, тоўстай, крыху парванай кнігі знаёмы бібліятэкарам усяго свету. Заўважце, тут гаворка ідзе пра нармальных чытачоў. Людзі з “адхіленнямі ў псіхічным развіцці” ідуць да нас цугам. Магчыма, бібліятэка – ці не адзінае месца, дзе яны пачуваюцца паўнапраўнымі членамі грамадства. З імі цяжка. Асабліва з тымі, хто пакутуе на манію пераследу ці актыўна змагаецца за чысціню нораваў. Першым нельга задаваць ніякіх пытанняў, пачынаючы з іх прозвішча і роду заняткаў. Пры тым, што запіс у бібліятэку ніхто яшчэ не адмяняў. Нават глядзець на іх непажадана – мы часта робімся агентамі таямнічых структур, якія на іх палююць… Другія вышукваюць “парнаграфію” нават на вокладках часопіса “Гаспадыня і сялянка” і тады ўжо пішуць скаргі ва ўсе інстанцыі. Але гэта нашы чытачы, і мы імкнёмся выконваць усе самыя непрадказальныя запыты.

http://t-fakt.ru/wp-content/uploads/2013/05/t43.jpg

Раней бібліятэка была месцам, дзе працавалі, сустракаліся сябры, прызначалі спатканні. Фраза “Я пайшоў у бібліятэку” не была жартам, а рэальна азначала, што чалавек туды пайшоў. Ці не туды, але гэта была паважлівая прычына… Цяпер у нас пуставата. Людзям не трэба перапісваць ці вырываць старонкі з кніг – ёсць ксераксы, сканеры. Старонкі, канечне, рвуць, але не ў такім маштабе. (Адна бібліятэка ў Нямеччыне высветліла, што лісты з кніг выразаюць пераважна студэнты юрыдычнага і тэалагічнага факультэтаў. Адным, відаць, закон дазваляе, другім Бог дапамагае.) Для сустрэч і спатканняў цяпер існуе мноства больш камфортных месцаў. Каб прачытаць кнігу, цяпер не трэба кудысьці ісці, запісвацца, потым слухаць тэлефонныя званкі супрацоўнікаў з прапановаю вярнуць літаратуру…

Знайсці ў інтэрнэце літаратурную навінку значна прасцей, чым у бібліятэцы. Мы не маем значнай часткі таго, што must have. Дарэчы, так і не маем дапаможніка па анатоміі курыцы. Асноўны кантынгент чытачоў – школьнікі і пенсіянеры. Іх у асноўным задавальняюць нашы фонды, нашы адрамантаваныя ўтульныя памяшканні, нашы адносіны. Мы ладзім вечарыны і канцэрты. Знаныя акторы і музыкі цяпер бясплатна не выступаюць, але самадзейныя калектывы так добра ладзяць свае імпрэзы, што збіраюць поўныя залы. Да таго ж студэнты тэатральных і музычных устаноў з задавальненнем “абкатваюць” у нас свае курсавыя і дыпломныя. Мы праводзім майстар-класы, гасцёўні, выставы, электронныя прэзентацыі. Для тых, хто бавіць час у сеціве, ладзім віртуальныя выставы. Людзі пачынаюць звязвацца  з намі па інтэрнэце, шукаць літаратуру ў электронных каталогах, адсочваць планы нашых мерапрыемстваў.

Кадр з фільма “Імя ружы”

Казаць пра адміранне бібліятэк нельга. Колькі скаргаў мы чулі  з нагоды таго, што не працуем з сямі раніцы (да дванаццаці ночы, першага студзеня і т.д.). А колькі падзяк за тое, што бібліятэкі адчыненыя ў выходныя дні і не маюць перапынку на абед. Мы захаваем свой статус у грамадстве, магчыма, зменім некаторыя формы дзейнасці, але застанемся. Людзі вернуцца і да звычайных кніг, як вяртаюцца ад электронных носьбітаў музыкі да вінілавых кружэлак. На гэта патрэбны час, але мы існуем ужо чатыры з паловаю тысячагоддзі. Мы пачакаем. Мы пачакаем вас!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип