«Казачныя» сустрэчы Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-80710-044

Творчы дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка ажыццявіў шэраг выступленняў у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 7–8 ліпеня.

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-80710-029

Эдуард Акулін: «Цешымся тым, што выступленні прайшлі на высокім творчым і арганізацыйным узроўні. Асабліва гэта датычыць нашага паэтычнага туру па Пухавіцкім раёне, дзе ўдзел у творчых сустрэчах узяло каля чатырохсот чалавек. У асноўным гэта былі школьнікі, якія прыехалі правесці летнія канікулы ў маляўнічых кутках Пухавіцкага краю. Асабліва запамінальна прайшла сустрэча ў лагеры «Лясная казка», бо адбывалася на ўлонні прыроды, у па-сапраўднаму казачных дэкарацыях жывога сасновага бору…

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-80710-012

Сустрэчы ж на Мінскім моры гэтым разам набылі міжнароднае гучанне. Прыемна, што паслухаць беларускую паэзію і песню пажадалі не толькі  беларусы, але і грамадзяне Эстоніі, Украіны, Расіі і Ізраілю, якія з задавальненнем адпачываюць у нашых санаторыях».

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-80710-050

d0bfd183d185d0b0d0b2d196d187d18b-80710-058

Сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: