Андрэй Хадановіч прэзентуе новую кнігу анлайн

07.02.2022 Афіша

10 лютага ў 19:00 па варшаўскім часе Кракаўскі інстытут культуры «Віла Дэцыюша» ладзіць анлайн-сустрэчу з Андрэем Хадановічам з нагоды выхаду кнігі ягоных вершаў «Фантомныя радасці» ў польскім перакладзе (пераклад Адама Паморскага, выдавецтва «Pogranicze»).


000.jpg

Трансляцыя будзе адбывацца на старонцы Вілы Дэцыюша ў фэйсбуку і працягнецца паўтары гадзіны.

«Фантомныя радасці» — гэта зборнік з 70 твораў, у якіх адлюстроўваюцца ўсе перыяды творчасці паэта, ад махлярскай іроніі ранніх вершаў да метрычнай сцісласці апошняга шчымлівага цыклу вершаў мяжы 2020 і 2021 г.

Вядоўца сустрэчы — польскі паэт і журналіст Войцех Бановіч.

Размова будзе весціся па-польску, а чытанне вершаў і спевы — па-беларуску.