Андрэй Хадановіч і Ігар Логвінаў выступяць у в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці 27 лютага.
Паэт і выдавец правядуць імпрэзу ў культурна-мастацкім музеі вёскі Германавічы і распачнуць яе а 15-й гадзіне.
Удзельнікі сустрэчы – вяскоўцы і сябры асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча.
Уваход вольны.
Творчая сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”