Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Усе стэрэатыпы, накіданыя нам, беларусам, рознымі беларусафобамі і рускамірцамі, маюць аднолькавы пасыл: маўляў, вы, беларусы, настолькі нягеглыя, слабыя й маленькія, што нічога добрага ў вас асобна ад вялікай Расеі не будзе, а таму хутчэй уваходзьце ў склад Расеі, адмаўляйцеся ад свайго і станавіцеся расейцамі! Хаця ўпартыя факты сведчаць пра адваротнае: многім краінам, нават меншым за Беларусь, цудоўна жывецца без навязлівага «старэйшага брата» з Крамля.
Ну што, раструшчым самы галоўны беларусафобскі стэрэатып?
#хрусьіпапалам — блогер @daroha Валера Руселік і ганаровы чалец @chinchinchannelofficial Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) ламаюць нацыянальныя стэрэатыпы пра беларусаў, абапіраючыся на канкрэтныя факты, хто мы і адкуль.