Для праекту “Хто на што вучыўся” мы выбралі пяць самых любімых абітурай спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і “маладых спецыялістаў з вопытам работы”. Сённяшняя спецыяльнасць – замежныя мовы.
Спачатку была французская, ёй на змену прыйшла нямецкая, а ў сярэдзіне ХХ ст. ўвесь свет гвалтам пачаў вывучаць англійскую. І вось ужо колькі год іншаземныя мовы моцна трымаюцца ў топ-10 найбольш папулярных універскіх спецыяльнасцяў. І чаму ніхто не сочыць за статыстыкай, якая паказывае, што за час свайго існавання той жа мінскі ін’яз падрыхтаваў больш за 25.000 настаўнікаў, і толькі 2.500 перакладчыкаў? Але не – кожны спадзяецца, што ён-та ўладкуецца лепш за ўсіх.