18 жніўня Сямейны арт-пікнік у загараднай прасторы “DYMKI” (в. Міхалова, Лагойскі р-н) сабраў актыўных і творчых людзей.
Лета, вёска, дождж і … шмат усмешак!
Новы фармат адпачынку ў раёне. Арт-пікнік наведала шмат сямей са сталіцы. Ёсць спадзяванні, што і мясцовыя жыхары звярнуць увагу на новыя магчымасці сямейнага адпачынку.
Творчасць аб’ядноўвае, развівае, дае новыя штуршкі ў жыцці. Такую выснову падцвердзіў і псіхолаг, які завітаў на арт-пікнік.
Мы цудоўна бавілі час: яркія і запамінальныя майстар-класы, гарбата з печывам ад мясцовых бабуль, сумеснае маляванне нейраграфікі, праца з тэхнікай “акваформ-тэрапія”, танцы, магічны голас гітары… І чароўны выступ нашага Хатняга тэатра, якога ўсе чакалі з нецярпеннем!
Ідэя правесці такую сустрэчу аб’яднала выдатных людзей. Такія мерапрыемствы поўняць наша жыццё яркімі фарбамі і душэўным цяплом, робяць яго цікавым і казачным. І не сутнасна, ДЗЕ ты жывеш, галоўнае – людзі, што навокал.
Чакаем працяг…
Больш падрабязна пра падзею глядзі тут.
Фота Соф’я Букатава
Глядзіце таксама:
Сool club на падворку
Праект “Dymki” стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).