Выйшаў чарговы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны.
Хатынь — спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска — стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Але ці ўсё проста ў гэтай гісторыі?
Зараз гэта тэма спекуляцый: «бандэраўцы», «украінскія нацыяналісты»... каго толькі не вінавацяць у людскім горы. Але чаму праўда выплыла так позна? І да чаго тут Катынь — месца расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 годзе па загадзе Сталіна?
Разбіраемся разам з Кацярынай Ваданосавай.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Чытайце яшчэ: Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні