26 лютага а 19.00 у відэакомплексе “Цэнтр-Відэа” адбудзецца паказ дакументальных фільмаў: «ФАТОГРАФ УЛЬЯНА», «ХВІЛІНЫ ЖЫЦЦЯ», «ВАЯТЕЛЬ»
«ФАТОГРАФ УЛЬЯНА» (20 мин.)
Рэжысер Юрый Гарулёў Аўтар сцэнарыя Вячаслаў Ільянкоў
Жыве ў палескай вёсцы Чэмерын Ульяна Кiрылаўна Мельнік, простая жанчына, якая па волі лёсу стала летапісцам свайго жыцця і жыцця сваіх землякоў. У цяжкія пасляваенные гады яна фатаграфавала аднавяскоўцаў на пашпарты, яе запрашалі зняць памятныя падзеі – вяселлі, пахаванні, праводізны ў армію. Так і атрымалася фотахроніка вёскі над ракой Ясельдай перыяду пасляваеннай калектывізацыі. Сёння гэта ўнікальныя сведчанні часу, гісторыі. Фільм аб лёсе чалавека, аб людской памяці, аб духоўных каштоўнасцях, якія не мінаюць.
«ХВІЛІНЫ ЖЫЦЦЯ» (20 мин.)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вольга Дашук
Лірычны фільм аб хвілінах жыцця старога і маладога кавалёў з Пастаўшчыны, бацькі і сына Антона і Юрыя Фурсаў. Гэтыя людзі знайшлі сэнс свайго існавання на зямлі ў тым, што ў суладдзі с душой і прыродай займаюцца сваёй любімай справай, спрадвечнай на Беларусі, якая, акрамя вырашэння практычных пытанняў, аздабляе і упрыгожвае жыццё чалавека на зямлі.
«ВАЯТЕЛЬ» (20 мин.)
Автор сценария и режиссер Станислав Гайдук
Фильм об известном белорусском скульпторе, лауреате Государственной премии Республики Беларусь, профессоре Белорусской академии искусств Анатолии Артимовиче. Он является одним из авторов барельефов на кольце Кургана Славы, мемориального комплекса “Брестская крепость”, автором горельефа “Солидарность” на фасаде Дома моделей в Минске. Его работы последних лет обращены как в давней истории Беларуси, так и к выдающимся личностям прошлого века. Это памятники Рогнеде и Изяславу в Заславле, князю Борису в Борисове, Ефросиньи Полоцкой в Минске, Франциску Скорине в Калининграде и других. Основу картины составляют размышления мастера о времени и о себе.
Вядучая вечару – кандыдат мастацтвазнаўства, член праўлення саюзу кінематаграфістаў, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко.
Кошт квітка 1000 рублёў
Даведкі па телефоне: 227-01-75
Адрас: ТЦ “Сталіца”, пл. Незалежнасці, ніжні паверх