Берасцейшчына чакае вашых ідэй! Калі вам хочацца разнастаіць культурнае жыццё свайго горада. Калі вы маеце крэатыўныя ідэі, культурніцкі ці сацыяльны праект. Дасылайце свае ідэі на “Кірмаш праектаў” для Берасцейшчыны!
Удзел можа прыняць кожны жыхар Берасцейшчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:
–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);
–назву ідэі/праекта;
–мэту і сутнасць ідэі;
– чаму і каму гэта неабходна;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).
ПАРАДЫ ПА АФАРМЛЕННІ ІДЭІ Ў ПРЭЗЕНТАЦЫЮ
Дасылайце заяўкі на kirmash.praektau@gmail.com
Да 17 снежня 2017 года
Даведкі і падрабязнасці: (029) 313-98-60, Зміцер
“Кірмаш праектаў” – гэта cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.