“Кірмаш праектаў” для Берасцейшчыны: прэзентацыя ў Баранавічах – 23 сакавіка

Некалькі тыдняў таму кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Берасцейшчыны. Збор паспяхова завершаны, а цяпер прыйшоў час агучыць іх на публічнай прэзентацыі ў Баранавічах.

Баранавічы

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!

– Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,

– Калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,

– Калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

Не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна і прыходзьце 23 сакавіка на прэзентацыю культурніцкіх ідэй для Берасцейшчыны!

“People Bar”

Баранавічы, Бульвар Штакераў, 2А (3 паверх)

Пачатак у 18:30

Уваход вольны!

Даведкі і падрабязнасці: +375 (29) 3139860 – Зміцер, kirmash.praektau@gmail.com

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.