У пачатку мая грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для гарадоў і мястэчак Міншчыны. На нашую скрыню былі дасланыя цікавыя і адметныя ідэі. Цяпер справа за аўтарамі, якія мусяць агучыць свае ідэі на публічнай прэзентацыі.
Запрашаем усіх неабыякавых жыхароў Міншчыны на публічную прэзентацыю ідэй для Мінскай вобласці, якая адбудзецца 30 мая ў маладзечанскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Пачатак а 18-й.
Падчас імпрэзы адбудуцца:
– прэзентацыі праектаў;
– экспертнае абмеркаванне;
– народнае галасаванне.
Вы зможаце атрымаць парады адмыслоўцаў, знайсці аднадумцаў для рэалізацыі сваёй ідэі, далучыцца да каманды апантаных.
Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. “Будзьма беларусамі!” і “СІМПА” акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (актавая зала)
Маладзечна, вул. Машэрава, 3
18.00
Уваход вольны!
Даведкі: +375297121803, razam@budzma.org
“Кірмаш праектаў” – гэта cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае цікавыя і карысныя задумы культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта для таго ці іншага горада/мястэчка, жаданне прэзентаваць іх публіцы і потым рэалізаваць.
Глядзіце таксама: