• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.06.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” у Горках – ад сучасных медыяпраектаў да народных абрадаў і танцаў

31 мая ў Горках Магілёўскай вобласці прайшла прэзентацыя праектаў у межах праграмы “Разам да справы!”, якую ладзяць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў SYMPA.

У канферэнц-зале моладзевага культурна-забаўляльнага цэнтра “Амфітэатр” сабраліся неабыякавыя жыхары горада, каб прапанаваць свае ідэі ў пашырэнні і паляпшэнні культурніцкай, грамадскай і сацыяльнай прасторы ці проста паслухаць і ацаніць, наколькі прадстаўленыя праекты запатрабаваныя і цікавыя самім гараджанам. У якасці экспертнага журы, якое не толькі можа даваць сваю ацэнку і рабіць крытычныя заўвагі, але і прапанаваць магчымыя варыянты рэалізацыі ідэй, на сустрэчы выступілі Юрый Стукалаў – кіраўнік магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Магілёўскім рэгіёне, і Таццяна Анташук – прадпрымальніца, трэнер у галіне дызайн-мыслення, кіраўніца праекта “SuperMonkeys”. Мадэратарам сустрэчы быў Аляксандр Агееў – выкладчык магілёўскага МДУ імя Куляшова, кандыдат гістарычных навук.

На суд горкаўцаў і экспертаў былі прадстаўленыя шэсць праектаў: праект “Вяртанне Горкам гістарычнага аблічча”, выстава здымкаў на сацыяльную і культурніцкую тэматыку “Фотафакты”, серыя майстар-класаў “Чары-мары”, сацыяльны праект “Утульны дом”, праект па адраджэнні народных абрадаў і нават праект па паляпшэнні здароўя людзей.

Усе праекты былі досыць канкрэтнымі і, па сутнасці, не надта складанымі ў рэалізацыі. Можа, таму падчас абмеркавання не было гарачых спрэчак ці зацятай крытыкі. Увогуле, прысутныя не вельмі актыўнічалі ў абмеркаванні: спадару Аляксандру Агееву, які вёў імпрэзу, нават даводзілася раз-пораз нагадваць публіцы выказваць свае думкі і заўвагі да праектаў, прапаноўваць спосабы вырашэння. Магчыма, такая залішняя асцярожнасць у каментарах і прапановах была выкліканая прысутнасцю не проста прадстаўніка ўладаў, а самага галоўнага начальніка ў раёне. На імпрэзу завітаў старшыня Горацкага райвыканкама Сяргей Лявонавіч Кулагін, які, дарэчы, займае гэтую пасаду толькі з канца мінулага года. Ён прысутнічаў цягам усёй прэзентацыі і ўважліва праслухаў усіх выступоўцаў, аднак сваіх заўваг не выказваў. Трэба адзначыць, што з шасці прапанаваных праектаў тры прадставіў горацкі Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – установа пры райвыканкаме.

Кожны праект эксперты і ўсе прысутныя маглі ацаніць па 10-бальнай шкале. Гэтыя адзнакі будуць мець вагу і значэнне ў далейшым лёсе прадстаўленых ідэй, а вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі. Найлепшым з праектаў кампаніі “Будзьма беларусамі!” і SYMPA акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі. Галоўнае, каб самі аўтары ідэй мелі зладжаную і прадпрымальную каманду, уяўлялі ўсе неабходныя крокі па рэалізацыі праекта, не лішнімі будуць і нестандартныя падыходы да вырашэння праблем, новыя метады ў ажыццяўленні задуманага.

“Найлепшае ўражанне ад горацкіх праектаў. Перш-наперш, яны ўсе рэалістычныя, большасць мае каманду і людзей, якія “жывуць” сваёй ідэяй. Можа, крыху не хапае “палёту”, нейкай узнёсласці ў параўнанні з ідэямі Бабруйска ці Оршы, дзе я сёлета таксама быў вядоўцам. Праекты з Горак больш прыземленыя, канкрэтныя, але даволі добра распрацаваныя. Цешыць, што добра паставіліся ўлады, нават старшыня райвыканкама прыйшоў паслухаць, што тут грамадскасць задумвае”, – выказаў свае ўражанні пасля імпрэзы Аляксандр Агееў.

Распавядзем падрабязней пра ўсе праекты з Горак

Два з прадстаўленых праектаў былі прапанаваныя рэдакцыяй раённай незалежнай газеты “УзГорак”.

Першая ідэя – “Вяртанне Горкам гістарычнага аблічча”: аўтары прапануюць побач з цяперашнімі назвамі вуліц замацаваць шыльды з ранейшымі. У першую чаргу гэта тычацца цэнтральных вуліц, бо сучасныя назвы, такія як Крупскай, Леніна, Савецкая і інш., вельмі “стандартныя” і ніяк не адлюстроўваюць мясцовую гісторыю. Ідэя не новая і ўжо па-рознаму рэалізаваная ў некаторых гарадах Беларусі. Не супраць і мясцовыя ўлады, але сродкі на такое ў бюджэце не закладзеныя, таму і вырашаць усё трэба альтэрнатыўнымі спосабамі. Акрамя матэрыяльных укладанняў, распрацоўкі арыгінальнага дызайну патрэбная і дапамога гісторыкаў з краязнаўцамі, бо назвы змяняліся неаднойчы і ў розныя часы, таму важна вызначыць вуліцы і будынкі, дзе гэта будзе больш лагічна і абраць найбольш адметныя назвы. Адна з мэтаў праекта – не толькі паспрыяць папулярызацыі гісторыі роднага горада, але і паказаць сваю адметнасць для гасцей, бо ў Горках месціцца буйная навучальная ўстанова, БДСГА, у якой вучыцца нямала іншагародніх студэнтаў.

“Кірмаш праектаў” у Горках: Вяртанне Горкам гістарычнага аблічча

More presentations from budzma

Другі праект ад журналістаў выдання “УзГорак” – арганізацыя выставы фотаздымкаў на сацыяльную і культурніцкую тэматыку “Фотафакты”. Прэзентавала праект рэдактарка “УзГорка” Галіна Будная. Яна прапаноўвае зладзіць выставу найбольш яркіх фотаздымкаў з матэрыялаў газеты (а сёлета адзначылі дзесяцігадовы юбілей выдання). На выявах можна будзе пабачыць не толькі цікавых або незвычайных людзей горада, але і праблемы, якія існуюць ці, наадварот, ужо вырашыліся за гэты час. Мэта прапанаванай ідэі – звярнуць увагу мясцовых жыхароў на стан роднага горада, на людзей, якім патрэбная дапамога, пашырыць гарызантальныя сувязі між людзьмі, падвысіць пачуццё адказнасці за жыццё навокал.

“Кірмаш праектаў” у Горках: “Фотафакты”

More presentations from budzma

Амаль сямейны мастацка-рамесніцкі праект з інтрыгоўнай назвай “Чары-мары” прапанавалі Ірына і Марыйка Каральковы – маці і дачка. Іх ідэя – арганізаваць месца для тых, хто любіць рабіць нешта прыгожае сваімі рукамі, хоча рэалізаваць свой творчы патэнцыял, шукае аднадумцаў і пры гэтым не баіцца крэатыўных задумак, жадае падзяліцца імі з іншымі і навучыць зацікаўленых. Мэта праекта – дапамагчы людзям рэалізаваць свае самыя вар’яцкія ідэі і быць зразумелымі, пры гэтым выкарыстоўваючы самыя простыя і дасяжныя рэчы – то бок не толькі будаўнічыя ці мастацкія матэрыялы, але нават старыя шклянкі, скрынкі, бутэлькі, непатрэбныя ўжо адзенне ці прадметы інтэр’еру. Такі праект можа вырашыць праблему баўлення вольнага часу і нават маленькія бытавыя праблемы (падарункі, пераробка і дэкор старой мэблі, дэкор памяшканняў).

“Кірмаш праектаў” у Горках: “Чары-мары”

More presentations from budzma

І яшчэ тры праекты прадставіў горацкі Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (РЦСАН).

Адзін з праектаў, “Наш утульны, цёплы дом”, – гэта фактычна нават не ідэя, а звычайная заяўка на пошук сродкаў для рамонту горацкага Дома ветэранаў. Вось як была апісаная мэта праекта ў іх прэзентацыі: “Найти денежные средства для проведения ремонтно-монтажных работ по частичной замене оконных блоков в отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста и инвалидов”. У 2010 годзе вокны ў будынку былі часткова замененыя, але пакуль бюджэтнага фінансавання больш няма, і ў пакоях са старымі вокнамі вельмі халодна і няўтульна, а жывуць там, як адзначана, старыя і нямоглыя людзі.

“Кірмаш праектаў” у Горках: Наш утульны, цёплы дом

More presentations from budzma

Іншыя два праекты ад гэтай установы былі больш арыгінальнымі і цікавымі.

“Тэрыторыя здароўя” прадугледжвае стварэнне на прыдваровай тэрыторыі РЦСАН спартовай пляцоўкі з трэнажорамі. Для гэтага неабходна набыць адпаведны інвертар, усталяваць альтанку і лаўкі, а ў выніку ў людзей сталага веку з’явіцца магчымасць больш займацца спортам, яны атрымаюць добраўпарадкаванае месца для дадатковых сустрэч і зносін.

“Кірмаш праектаў” у Горках: Тэрыторыя здароўя

More presentations from budzma

Апошнім прэзентавалі самы, напэўна, прыгожы і творчы праект ад Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання – праект “Адродзім абрады Магілёўшчыны”. Яго аўтарка – Людміла Краўцова, не толькі супрацоўніца Цэнтра, але яшчэ і ІП: яна адкрыла ў Горках “Хату-музей”. “Хата-музей” – гэта музей абрадаў, які ўваходзіць у экалагічную сцежку “Прыгажосць Горацкага краю”, тут ладзілі абрад “Жанiцьба Цярэшкi” і палатнянае вяселле ў беларускім стылі.

“Кірмаш праектаў” у Горках: “Адродзім абрады Магілёўшчыны”

More presentations from budzma

Мэта праекта – стварыць у Горках сапраўдны “Музей абрадаў”, адрадзіць народныя абрады, аднавіць фальклорныя формы музычнага, песеннага, танцавальнага і рамеснага мастацтва. Праект спадарыні Людмілы скіраваны на папулярызацыю беларускай культуры сярод людзей, асабліва моладзі, захаванне культурнай спадчыны роднага краю. Акрамя таго, уцягненне ў рэалізацыю гэтай ідэі людзей сталага ўзросту падвысіць іхнае пачуццё значнасці і запатрабаванасці ў грамадстве, дапаможа аднавіць сувязь пакаленняў.

Для рэалізацыі праекта патрабуюцца сродкі для пашыву танцавальных і народных касцюмаў, набыцця музычных інструментаў, ганчарнага кола і гліны.

А пры канцы імпрэзы ўсіх павесяліў фальклорны калектыў “Радасць” усё таго ж горацкага РЦСАН. Гэты калектыў, дарэчы, – адзін з удзельнікаў апошняга згаданага праекта. Ну, а яшчэ прыемным сюрпрызам для гасцей Горак зрабіліся арыгінальныя памятныя сувеніры ў выглядзе невялічкіх лялек-“матанак”. Гэтыя традыцыйныя беларускія лялькі вырабляе гурток “Ачумелыя ручкі”, што існуе пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип