У Вільні пройдзе кірмаш RADA Market

У міжнародны дзень моладзі, 12 жніўня, у Вільні пройдзе RADA Market. Яго арганізатары абяцаюць зарад энергіі, натхнення і новыя веды. На кірмашы можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю беларускіх арганізацый і ініцыятыў, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра творчасць беларускіх рамеснікаў ды рамесніц і набыць іх вырабы.


Фота: rada.fm
Фота: rada.fm

Далучайцеся да  RADA Market і акуніцеся ў хвалюючы свет актывізму, творчасці і культуры Беларусі. Гэта падзея не толькі дасць вам магчымасць пазнаёміцца з праектамі і ініцыятывамі, але і натхніць на актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Прыходзьце, каб разам ствараць лепшую будучыню!

Праграма:

  • 12:00-17:00 — Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
  • 17:00 — Аўкцыён у падтрымку палітвязніц з Мікітай Бялевічам
  • 18:00 — Stand up
  • 19:30 — Музыка і атмасфера ад Stereobeaver і KZV

З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркета?

 
Фота: rada.fm

А што наконт рамеснікаў і рамесніц?

І галоўнае — будуць актыўнасці і пляцоўка для дзяцей! Прыходзьце ўсёй сям’ёй, ніхто з вас не будзе сумаваць, абяцаюць арганізатары.

Таксама ўсе ахвотныя могуць паўдзельнічаць у майстар-класах і намаляваць акварэллю «Вольную паштоўку», зрабіць мікра-зін або сшыць ляльку-анёла. Падрабязнасці і кароткую рэгістрацыю на воркшопы шукайце па спасылцы.

Будуць рады бачыць беларусаў_ак, літоўцаў_вак, украінцаў_нак, а таксама іншых жыхароў і гасцей Вільні. Скарыстайцеся магчымасцю больш даведацца пра актывізм і культуру Беларусі.

Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г.
Дзе: Vytenio g. 6, teatras «Vilniaus klasika»

Уваход вольны

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.