Клуб “Камяніца” шукае сяброў!

Валанцёрскі клуб “Камяніца” (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай.

На працягу бліжэйшых паўгады мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы.

Ну і якія экскурсіі без падарожжаў :). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным.

Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41)

Кантактны тэлефон: 5571124 (МТС) Цімох Акудовіч.