У выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла кніга «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» — фэнтэзі па-беларуску на падставе беларускага фальклору, піша Новы Час. Аўтар — Алег Грушэцкі. Героі рамана — міфічныя персанажы з беларускай міфалогіі — Цмок, волат Вярнігара, вужалкі, гарцукі, ваўкалакі, багнік, лясун...
Юныя брат і сястра прыязджаюць на летнія вакацыі ў вёску і выпадкова знаходзяць у дзедавай каморы партал, праз які трапляюць у таямнічае каралеўства, якое нагадвае беларускае сярэднявечча, дзе ёсць рыцары, Цмок, міфічныя істоты з беларускіх паданняў. Згодна са старажытнайлегендай, юнакам належыць выратаваць каралеўства ад злога караля-чараўніка, які падманам іпадступствам захапіў трон.
Юнакоў чакаюць неверагодныя прыгоды, рыцарскія бітвы, барацьба за волю і вызваленне краю ад ненавісных чорных ваўкалаў. Алепрыгоды і бітвы, пераадоленне сваіх страхаў і перашкод, на працягу казкі са звычайных хлопчыка і дзяўчынкі гартуюць сапраўдных герояў.
Кніга разлічаная на дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту і з’явіцца выдатным падарункам дзіцяці, каб цікава і з карысцю правесці час на школьных летніх вакацыях. Аформіў выданне таленавіты мастак Віктар Козел («Краіна Вымярэнія»). Набыць кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» альбо замовіць на Biblio.by і Oz.by. Таксама можна пытаць твор у бібліятэках.
Азнаёміцца з фрагментам кнігі можна тут.
Пра аўтара:
Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі. Бацька траіх дзяцей, журналіст, публіцыст,літаратар. Піша вершы, казкі і фэнтэзі на беларускай мове. Лаўрэат шэрага творчыхпрэмій. У мінулым — адзінз арганізатараў скаўцкага руху на Беларусі. Удзельнік гісторыка-культурнага таварыства «Талака», першага беларускамоўнага летніка «Грунвальд», нашчадак старажытнага шляхецкага роду. Супрацоўнічае з «Новым Часам».