Новая кніга Надзеі Ясмінска «Надзвычайны дзень народзінаў» з ілюстрацыямі Святланы Міхалап выйшла ў выдавецтве «Папуры». Пра выхад кнігі напісала сама аўтарка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Прынцэса Лубíна не выносіла свайго дня народзінаў. Калі ў каралеўскім садзе пачыналі з’яўляцца паветраныя шарыкі i плакаты «Віншуем, Ваша Высокасць», яна ішла да сябе ў пакоi ды замыкалася на ўсе чатыры ключы... Думаеце, звычайны сюжэт пра капрызную прынцэсу? Але штука ў тым, што ёй мусіла споўніцца семдзесят гадоў!
Кніжка не толькі не дзяцей, але і для дарослых...», — напісала Надзея Ясмінска.