Кніга «Нерасстраляныя», якая прысвечана рэпрэсаваным беларускім літаратарам, што былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, даступная да спампоўвання.
«Нерасстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
Спампаваць кнігу можна тут або на сайце інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org па спасылцы.
Чытайце яшчэ: Дзе і як беларусы ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў
Прэзентацыі выдання адбудуцца 29 кастрычніка ў Беластоку (час — 19:30, будынак тэатра лялек), а 30 кастрычніка ў Варшаве (час — 18:00, Музей вольнай Беларусі).
Друкаваны варыянт кнігі можна замовіць тут.