«Сонца», «Да новага заўтра» і «Неба мнагавокае». Жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» выдала кнігі беларускіх паэтак

Тры кніжкі беларускіх паэтак, якія пачыналі ў 1920-х, выдала жаночая выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм».


235.jpg

«Сонца» выйшла!

Да гэтага мы рухаліся нават не месяцы, а гады. Вашай увазе тры новыя кнігі: «Да новага заўтра» Зінаіды Бандарынай, «Неба мнагавокае» Наталлі Вішнеўскай і «Сонца» Яўгеніі Пфляўмбаўм. Збор выбраных твораў трох беларускіх паэтак, паплечніц, якія дэбютавалі ў 1926 г. сумеснай кнігай «Вершы» — вынік шматгадовай руплівай працы нашых даследчыкаў літаратуры. 

232.jpg

Над укладаннем кніг працавалі кандыдаты філалагічных навук Аксана Данільчык (Бандарына, Пфляўмбаўм) і Віктар Жыбуль (Вішнеўская). У грунтоўна падрыхтаваных выданнях Зінаіды Бандарынай і Яўгеніі Пфляўмбаўм вы знойдзеце выбраную паэзію аўтарак. Аснову кнігі Наталлі Вішнеўскай склаў яе багаты эпісталярый, таксама пададзеная паэтычная і інш. спадчына паэткі. У кожнай з кніг ёсць уступнае слова з біяграфічнымі звесткамі, каментары і дадатак з фатаздымкамі і некаторымі дакументамі. Многія з іх ніколі не друкаваліся і да сённяшняга дня не былі знаёмыя шырокаму чытацкаму колу. <...>

233.jpg

Над вокладкамі — партрэтамі аўтарак, шрыфтамі назваў, натхнёнымі беларускім кніжным і часопісным дызайнам 1920-х, і афармленнем шмуцтытулаў працаваў мастак Сяргей Шабохін. Вёрстка Юліі Глоба, карэктура Святланы Богуш», — напісана на старонцы выдавецкай ініцыятывы.

234.jpg

Кнігі можна набыць:

Мінск:

Кнігарня «Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9), ст.м. Грушаўка
Кнігарня Marks, вул. Маркса, 11
Кнігарня «Параграф45», вул. Леаніда Бяды, 45
Раман Цымбераў, гандлёвы цэнтр «Купалаўскі», крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая.

Набыць анлайн: 

https://kniganosha.by
https://kniger.by
https://knihi.by
https://shafa-minsk.by