Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы «Кніжнага воза» ў instagram.


65559606.jpg

«Беларускае фэнтэзі з элементамі трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, не маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсці зніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя — і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі — і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаннямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які не знойдзеш ні ў Вікіпедыі, ні на школьных мапах».

Паслухаць кнігу можна тут.