Кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна

Рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна.

У кнігу ўвойдуць 100 рукапісаў вершаў з нататнікаў паэта ад 1952 па 2013 год. Апроч гэтага, выданне аздобяць больш за дваццаць здымкаў, якія не публікаваліся раней. Усе здымкі суправаджаюцца подпісамі дзядзькі Рыгора, а некаторыя падпісаныя рукой ягонай мамы.
Кніга выдаецца за вашыя ахвяраванні, таму яе наклад і кошт будуць наўпрост залежаць ад колькасці папярэдніх заявак. Грошы наперад здаваць не трэба — выключна пасля выхаду кнігі.
Для таго, каб падпісацца на кнігу, калі ласка, адкажыце на гэты ліст і пазначце:
1. Імя і прозвішча
2. Мэйл
3. Тэлефон
4. Колькасць патрэбных асобнікаў.
Па Беларусі кніга высылаецца накладзеным плацяжом.
У кнізе не будзе ніводнай друкаванай літары, ад пачатку і да канца яна будзе зробленая рукой дзядзькі Рыгора.
Прыбытак ад кнігі будзе перададзены Рыгору Барадуліну.
Падрабязней пра кнігу можна пачытаць тут:
Пазнаёміцца з некаторымі рукапісамі і здымкамі тут:
Заклікаю вас злавіць двух зайцоў: займець сабе ўнікальнае выданне і падтрымаць Рыгора Барадуліна!