Кніга як універсум — «Вянок» Максіма Багдановіча (+АЎДЫЯ лекцыі)

8 снежня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, філолаг, навукоўца, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў адкрытую лекцыю «Каханне і смерць: тэкст і кантэкст», прысвечаную творчасці паэта.

Чаму першапачаткова ў зборнік “Вянок” не ўвайшоў вершаваны цыкл “Каханне і смерць”, хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць якіх сучаснікаў і якія эстэтычныя плыні паўплывалі на Максіма Багдановіча? Якія галоўныя канцэпты, закладзеныя паэтам, былі абыдзеныя ўвагай даследчыкаў раней? Чаму “Вянок” можна назваць падручнікам па паэтычным майстэрстве і цвёрдых формах верша? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў лекцыі, аўдыязапіс якой мы прапануем вашай увазе. Прыемнага праслухоўвання!

Ціхан Чарнякевіч

Той самы “Вянок”! Выданне 1913 года, якое кожны глядач меў магчымасць патрымаць у руках

Фотасесія з арыгінальным “Вянком”

Рэдкія выданні на працоўным стале лектара

Студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Паэтка Наталля Казапалянская, прыхільніца і даследчыца творчасці Максіма Багдановіча

Ціхан Чарнякевіч

Віка Трэнас, для lit-bel.org