У кнігах Хемінгуэя знайшлі процьму памылак. Прычына — неразборлівы почырк

Эксперты выявілі сотні памылак у рукапісах амерыканскага пісьменніка, якія ў асноўным былі зробленыя рэдактарамі і наборшчыкамі, паведамляе The Guardian.

Большасць рукапісаў Эрнеста Хемінгуэя захоўваюцца ў бібліятэцы імя Джона Кэнэдзі ў Бостане, дзе даследчыкі ўважліва знаёмяцца з арыгіналамі. Ужо было адшукана і апублікавана некалькі раней невядомых твораў пісьменніка. А тыя, што былі апублікаваныя пры жыцці аўтара маюць вялікую колькасць памылак.

Невядомае апавяданне Хемінгуэя ‒ цяпер па-беларуску

Як вядома, Хемінгуэй меў неразборлівы почырк, які далёка не заўсёды маглі расчытаць ягоныя рэдактары і наборшчыкі ў тыпаграфіі.

Так недакладнасці выяўлены ў многіх апавяданнях, а таксама ў класічных раманах пісьменніка. Напрыклад, поўна памылак друку ў рамане пра страначае пакаленне «І ўзыходзіць сонца» 1926 года выдання. Праўленымі выходзілі толькі зборнік апавяданняў «Снягі Кіліманджара» і кніга ўспамінаў «Свята, якое заўсёды з табой» (у арыгінале — Рухомае свята).

Эрнест Хемінгуэй: непераможны і легендарны

Імаверна, у хуткім часе варта чакаць перавыдання твораў амерыканскага класіка.



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!