• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2015 | Літаратура

Кнігі году паводле пісьменьнікаў: Гапеева, Рублеўская, Рудак, Бахарэвіч

Названыя ляўрэаты першага конкурсу «Кніга году», арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Ляўрэатаў абіралі самі пісьменьнікі.

Кніга году ў намінацыі «Проза»: Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»

Альгерд Бахарэвіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды вынікі прэміі «Кніга году» і сваю перамогу:

— Сёньня перад уручэньнем гэтай прэміі ў сядзібе беларускага ПЭН-цэнтру адбылася дыскусія пра тое, ці патрэбная такая прэмія, ці існуе ў Беларусі пісьменьніцкая супольнасьць і наколькі для аўтараў важна быць прызнаным пісьменьніцкай супольнасьцю. Натуральна, я магу сказаць, што мне вельмі прыемна яе атрымаць, таму што калі паверыць у тое, што гэтая прэмія «Кніга году» адлюстроўвае сярэдні зрэз пісьменьніцкага густу, уяўленьняў пісьменьнікаў пра літаратуру, то можна сказаць, што я прызнаны беларускай пісьменьніцкай супольнасьцю. То бок гэтая прэмія — адзнака прызнаньня калегаў. Але для любога аўтара важней быць прызнаным усё-ткі чытачамі, а не калегамі ці крытыкамі, літаратуразнаўцамі. То бок у гэтым сэнсе мне здаецца, што ўсё-ткі прэмія Ежы Гедройця, уручэньне якой адбудзецца ў наступны панядзелак, мае большую вагу, і літаратары больш чакаюць яе. Прэмія «Кніга году» — гэта хутчэй магчымасьць заняць сваё месца ў беларускай літаратурнай герархіі. Хоць я сам герархіяў не люблю, я лічу, што іх не павінна існаваць, але ў Беларусі яны ёсьць. Гэтая прэмія — чыста прэмія нейкага прэстыжу.

— У «Кнізе году» маглі браць удзел і аўтары, якія пішуць на іншых мовах, у тым ліку на расейскай, але перамаглі толькі беларускамоўныя…

— Я асабіста нічога супраць расейскамоўных беларускіх пісьменьнікаў ня маю. Мне здаецца, гэта вельмі добра, што яны ўдзельнічалі нароўні з намі ў гэтай прэміі. Але ня буду хаваць, я рады, што ўсе беларускамоўныя кнігі перамаглі. Напэўна, гэта кажа пра тое, што ўсё-ткі сярод беларускіх пісьменьнікаў беларускамоўныя маюць большую вагу і беларускамоўная літаратура ў нас мацнейшая за расейскамоўную, больш разьвітая, што мы не павінны лічыць сябе ў Беларусі нейкімі маргіналамі.

Пераможца ў намінацыі «Паэзія» Антон Рудак сказаў карэспандэнту Свабоды, што такая ацэнка калегаў па цэху вельмі прыемная і ўсьцешная:

Антон РудакАнтон Рудак

«Як вядома, гэтая прэмія вызначалася такім парадкам, што называлася ня толькі першае месца на прэмію, але другое і трэцяе.То бок па агульнай суме, можа, нехта ставіў маю кнігу і не на першае месца. Таму мне падаецца, што гэта было больш-менш шчыра, адэкватна і дае ўяўленьне пра тое, якія кнігі былі вартымі, якія кнігі запомніліся сёлета.

Я сябе занадта ня цешу нейкімі амбіцыямі, бо, вядома, гэта справа толькі аднаго году. Для мяне гэта вялікі стымул, каб працягваць далей пісаць, выдаваць, публікаваць і чытаць перад нашай шаноўнай публікай.

Такую прэмію наагул варта мець. Вельмі важна, каб была такая цэхавая наша пісьменьніцкая салідарнасьць і каб мы маглі пачуць голас адзін аднаго.

Я не рабіў бы акцэнту на мове кнігі. У мяне ёсьць рускамоўныя вершы, якія я палічыў нявартым уключаць менавіта ў гэтую кнігу. Магчыма, я калі-небудзь таксама апублікую свае рускамоўныя тэксты».

Кніга году ў намінацыі «Паэзія»: Антон Рудак «Верхні горад»

Кніга году ў намінацыі «Паэзія»: Антон Рудак «Верхні горад»

Кнігі году ў намінацыі «Дзіцячая літаратура»: Вольга Гапеева «Сумны суп» і Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча».

Вольга Гапеева расказала карэспандэнту Свабоды, што сёньня ў пэн-цэнтры была вельмі цікавая і плённая размова:

Вольга ГапееваВольга Гапеева

«Мы абмяняліся думкамі і адносна гэтай прэміі, і адносна пісьменьніцкай супольнасьці як такой: ці ёсьць яна ў Беларусі, ці яе няма, ці патрэбная гэта прэмія, ці не. Гэта было выклікана жаданьнем палепшыць прэмію, калі будзе вырашана ў наступным годзе яе працягнуць. Дыскусія ладзілася да таго, як абвясьцілі пераможцаў.

Я, канечне, рада, што мая кніга апынулася сярод пераможцаў, хаця любая прэмія — гэта заўсёды суб’ектыўнасьць, гэта пытаньне густу.

Магчыма, у журы прынялі ўдзел людзі, якім падабаецца тое, што я раблю ў дзіцячай літаратуры. Можа, калі б удзельнічалі іншыя пісьменьнікі, выбар аказаўся іншы. Але ён аказаўся такім, і мне прыемна. Гэта прэмія гэтага году. Відаць, кніжкі, выдадзеныя на беларускай мове, аказаліся больш моцнымі».

Першы намесьнік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Павал Анціпаў, камэнтуючы вынікі прэміі «Кніга году», апавёў карэспандэнту Свабоды, што неўзабаве можна будзе пазнаёміцца з падрабязнасьцямі галасаваньня:

— Мы плянуем вывесіць такі рэйтынг з кніжак у наступным месяцы, бо мы ня хочам, каб гэта накладалася на прэмію Гедройца і каб гэта паўплывала на журы прэміі Гедройца. Таксама мы вывесім матэрыял дыскусіі, якая была на пэн-цэнтры сярод пісьменьнікаў, якія былі ў журы. Мы размаўлялі зь імі пра гэтую прэмію: што добра, што хацелася б зьмяніць.

— Цікава, які рэйтынг быў у кнігі Сьвятланы Алексіевіч?

— Сьвятлану Алексіевіч, канечне, згадвалі. Працэдура была такая, што кожны пісьменьнік прапануе свой рэйтынг з трох кніжак. Потым гэтыя рэйтынгі сумуюцца, і найлепшая кніга, якая набірае большую колькасьць балаў і стаіць у гэтых рэйтынгах вышэй за ўсіх, лічыцца «Кнігай году». Адпаведна ў намінацыі «Проза» Алексіевіч не набрала колькасьці галасоў, якая дазволіла б ёй прэтэндаваць на першае месца.

 

Алесь Дашчынскі, svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип