Мінчанка прыдумала кніжную гарбату. Як вам такое?

Мінчанка Ксенія Снікет, якая вядзе кніжны блог на YouTube, прыдумала, як папулярызаваць сваю любоў да кніг і Беларусі, у выніку атрымаўся вельмі круты і незвычайны прадукт — кніжная гарбата пра Беларусь, піша citydog.io.


Ksienija Snikiet
Ксенія Снікет

У скрынцы, апроч чорнай гарбаты, знаходзяцца 12 міні-кніг з цытатамі з вядомых і ўсімі любімых беларускіх твораў, ад класікаў да сучасных аўтараў:

«Паўлінка», Янка Купала.

«Сымон-музыка», Якуб Колас.

«Альпійская балада», Васіль Быкаў.

«Скрыпка беларуская», Цётка.

«Вянок», Максім Багдановіч.

«Радзіва Прудок», Андрусь Горват.

Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак.

«Дзікае паляванне караля Стаха», Уладзімір Караткевіч.

«Запіскі Самсона Самасуя», Андрэй Мрый.

«Заклінальнік аднарогаў», Надзея Ясмінска.

«Авантуры Пранціша Вырвіча», Людміла Рублеўская.

«Чорная панна Нясвіжа», Аляксей Дудараў.




Ілюстрацыі да міні-кнігаў падрыхтавала мастачка Лізавета Лянкевіч.

Як піша Ксенія, усіх сучасных аўтараў да працы над кніжнай гарбатай яна прыцягвала асабіста: «Мне спатрэбіліся абсалютна ўсе навыкі з мінулых прац — ад журналіста да кантэнт-мэнэджара. Было вельмі кайфова працаваць».

Замовіць гарбату можна на OZ, і хутка яна з’явіцца на Ozon. Кошт — 16,29 руб. Пад пастом дзеляцца, што беларускую версію гарбаты на сайце разабралі вельмі хутка, але ў стацыянарных крамах ОZ яшчэ можна знайсці пару пакункаў.