Аксана Колб была асуджаная да двух з паловай гадоў хіміі за ўдзел у масавых беспарадках. Амаль два месяцы яна правяла ў СІЗА. Пра ад'езд з Беларусі журналістка паведаміла ў сваім Facebook.
«Тады я яшчэ не ведала, што ў дадатак да 2,5 гадоў хімііі атрымаю 13 сутак па арт. 19.11 і што мяне зноў будуць шукаць следчыя цэнтральнага апарату СК. І нават уявіць сабе не магла, што амаль праз месяц буду матыляцца па чужых краінах. Цяпер у мяне няма дома» — напісала журналістка.
Аксана Колб — рэдактарка беларускай газеты «Новы Час», была затрымана 20 красавіка 2022 года, была затрыманая па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Утрымлівалася ў СІЗА-1.
Разгляд справы палітзняволенай пачаўся 7 чэрвеня 2022 года у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. 15 чэрвеня суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў 2,5 гады «хіміі» за ўдзел у Маршы. Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў зале суда.