Жадаеце прыняць удзел у Конкурсе да Дня Роднай Мовы? Паспяшайцеся падаць заяўку

Фонд «Tutaka» ладзіць IV Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 31 студзеня

Tutaka

Тэрмін падачы заявак: да 31 студзеня 2025 года

Фінал адбудзецца 21 лютага 2025 17:00 у Беластоцкім тэатры лялек (Беласток, вул. Каліноўскага 1)

Гэта не толькі ваш шанец паказаць свае дэкламатарскія таленты, але і магчымасць выказаць сваю любоў да беларускай мовы ў яе розных формах!

Чытайце вершы так, як гэта робіце ў жыцці — на сваёй мясцовай гаворцы!

 — Мы хочам, каб вы адчулі сябе свабодна і зручна, таму заахвочваем дэкламаваць на мясцовым дыялекце ці гаворцы, якая вам найбліжэй. Вашу адметную манеру выканання мы з радасцю ацэнім, — адзначаюць арганізатары.
Дэкламатарскі Конкурс да Дня Роднай Мовы – гэта конкурс аматараў беларускай літаратуры, якія любяць дэкламаваць і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці празаічнай часткі твора. Галоўная мэта конкурсу – абудзіць цікавасць беларусаў ва ўсім свеце да беларускай культуры, гісторыі, літаратуры ды паказаць запатрабаванасць у адчуванні сябе беларусамі і далучэнні да беларускамоўнага асяроддзя.

Як прыняць удзел?

1. Выберыце свой любімы верш або частку твора.

2. Здыміце відэа чытання, нават на мясцовай гаворцы, і дасылайце яго разам з анкетай праз гэтую форму.

3. Будзьце гатовы да фіналу 21 лютага 2025 года ў Тэатры лялек (Беласток) або анлайн!

Удзельнікаў, якія выйдуць у фінал конкурса, журы прадставіць да 10 лютага.

Уся інфармацыя пра конкурс і рэгламент па спасылцы.

Не прапусціце шанец паказаць, як вы любіце беларускую мову і літаратуру!

Усе пытанні можна даслаць на konkurs@tutaka.org, праз профіль у Facebook фундацыі.

Нагадаем, удзельнічаць у Дэкламатарскім конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары. Дасылаючы відэа, удзельнік дае згоду на публікацыю гэтага роліка ў сацсетках арганізатара. (Увага! Калі вы хочаце ўдзельнічаць з тэрыторыі Беларусі, памятайце, профіль Tutaki у Instagram прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім).