• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2023 | Культура

Космас Анатоля Антонава, альбо чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць…

Ён дакладна ведаў, чаму «з выраю жураўлі на Палессе ляцяць», бо сам моцна любіў яго і «апяваў» на сваіх палотнах. Амаль кожная работа самабытнага мастака Анатоля Антонава — ода роднаму Палессю і асабліва яго жамчужыне — рацэ Прыпяць. Праўда, да таго часу, калі Анатоль Міхайлавіч пачаў пісаць карціны, шмат вады ўцякло, у тым ліку і з яго любімай Прыпяці..., — піша «Планета Беларусь».


4m29w1phdub322a2l19dk7mxo2y49gt4.jpg

ПРАСТОРА ДЛЯ ТВОРЧАСЦІ

Анатоль Антонаў родам з Петрыкава. На свет з’явіўся 12 красавіка 1939 года, а праз 22 гады менавіта ў гэты дзень Юрый Гагарын упершыню ў гісторыі чалавецтва пабываў у космасе. Для Анатоля Антонава касмічнай прасторай была палеская прырода, таямніцы якой ён спасцігаў на працягу ўсяго жыцця.

Анатоль рос ў вялікай сям’і. Бацькі выхоўвалі пяцёра дзяцей, Толік быў трэцім.

«Жылі сціпла. Для мяне вялікай раскошай было займець шматок паперы і маляваць на ім, — успамінаў Анатоль Міхайлавіч. — Увогуле маляваў я на ўсім, што трапляла ў рукі. Нават на газетах — у месцах, вольных ад друкарскага тэксту. Так іх замалёўваў — вольнага месца не заставалася».

«Яшчэ не ўсё замалявана, вунь колькі свабоды!», — гаварыў мне бацька, калі я паказваў яму свае дзіцячыя «шэдэўры», — расказвае Аляксандр, малодшы сын мастака. — Да паперы, палатна, фарбаў бацька ставіўся асабліва ашчадна. Да фанатызму«.

Хіба гэта дзіўна? Часам для мастака нават малы аркуш паперы — вялікая прастора для творчасці. А калі тваё дзяцінства выпала на гады ваеннага і пасляваеннага ліхалецця, калі гэтай «прасторы» вечна не хапала, то як інакш можна з ёй абыходзіцца?

У той час нават простыя алоўкі былі раскошай, чарніла не хапала. Дзеці часта пісалі і малявалі гусінымі пер’ямі, якія макалі ў самаробныя «фарбы»: бралі з печы сажу і растваралі яе ў вадзе да гушчыні вяршкоў.

Хоць выяўленчым мастацтвам Анатоль займаўся з маленства, але будучую прафесію абраў «хлебную» — кабельшчыка-спайшчыка. Праўда, па спецыяльнасці працаваў мала. Аднойчы яму прапанавалі работу мастака-афарміцеля ў Петрыкаўскім Доме культуры — і ён згадзіўся. На той час гэта была вельмі запатрабаваная прафесія, а спецыялістаў не хапала. Не было тады камп’ютараў, і пра графічных дызайнераў ніхто не чуў. Тую творчую працу, што цяпер можна зрабіць з дапамогай тэхнікі, мастак-афарміцель рабіў уручную.

9aaqqap2ak6bjog8qnwuz41zlvs03mw2.jpg

6vnfbxre1y036imzg8ho7q37xffxkeb9.jpg

tita1e77hpmov94uv5fkgrtrsct1owmb.jpg

Быў час, калі Анатоль Антонаў абслугоўваў увесь раён: займаўся афармленнем клубаў і бібліятэк. Аздабляў сталовыя і канцэртныя пляцоўкі. Ствараў наглядную агітацыю на прадпрыемствах і ўстановах. Меў спецыяльны дазвол на маляванне партрэтаў Уладзіміра Леніна. Маляваў таксама партрэты Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. На кожную дэманстарацыю рыхтаваў транспаранты.

ys3wqs8w9ukb0vcx26bbp9sp3svzdzvb.jpg

7hux2e6avpo2v682r2jb7jey54aadxa2.jpg

nnyfan6eckic8gb6yfxwnjuj8sewvniv.jpg

«Да кожнага фільма, які дэманстраваўся ў Доме культры, рабіў вялікую афішу, на якой была выява эпізода з кінафільма. Прычым, так стараўся, што нярэдка яму гаварылі: «Навошта ты шэдэўры ствараеш? Хутка ж змываць давядзецца». Маляваліся яны гуашавымі фарбамі на звычайнай фанеры, папярэдне загрунтаванай. Бацька ўражваў сваімі афішамі не толькі звычайных петрыкаўцаў, але і дасведчаных спецыялістаў з Гомеля, — сцвярджае сярэдні сын Сяргей. — Каб атрымаць больш высокую кваліфікацыйную катэгорыю, трэба было стварыць годныя работы. Памятаю вельмі прыгожы нацюрморт (чайны сервіз), які тата прадставіў на суд камісіі. Увогуле ён пастаянна ездзіў на курсы павышэння кваліфікацыі ў Мінск і Гомель».

v2r67cvo78ejjj27r974rgl25522kmn3.jpg

Пісаў мастак-афарміцель і «безымянкі» для ДК і сельскіх клубаў — звычайныя афішы з назвай фільма, цаной білета і часам паказу. Іх патрабавалася шмат — развешваліся па ўсім горадзе і ў вёсках. Літары на «безымянках» выводзіў спецыяльнай ручкай з пяром. Такія ручкі нідзе не прадавалі. Анатоль Міхайлавіч вырабляў іх сам: пер’е выразаў з мяккай бляхі, а палачкі — з дрэва. Пер’еў патрабавалася шмат, рознай шырыні і таўшчыні.

Жонка Анатоля Антонава — Вольга Рыгораўна — працавала выхавацелькай ў дзіцячым садку. Муж дапамагаў ёй афармляць групу, якая стала ўзорна-паказальнай. Частымі гасцямі тут былі прадстаўнікі адукацыі не толькі раёна, але і вобласці. У групе шмат да чаго прыклаў руку мастак: ад драўляных развіваючых цацак да малюнкаў і карцін на сценах. Зрабіў батлейку: домік, герояў — і дзеці ставілі спектаклі.

Дарэчы, першыя працы на палатне Анатоль Антонаў пачаў пісаць, калі пайшоў на заслужаны адпачынак. А прадмовай да гэтай творчасці можна лічыць маляванкі, якія ён, па просьбе родных, пачаў ствараць недзе напрыканцы 1970-х — пачатку 80-х гадоў. Працэс «нараджэння» маляванага дывана распачынаўся са стварэння акантоўкі, для гэтага майстар выкарыстоўваў трафарэты, і толькі пасля гэтага ствараўся цэнтральны сюжэт.

6aig688ku7k1286t7ubokxua8s34wrmc.jpg

«Жар-птушка, Русалачка, алені, лебедзі, конь «пасяляліся» на бачных месцах у вясковых хатах і гарадскіх кватэрах, — успамінае Сяргей Антонаў. — Бацька адчуваў асалоду ад таго, што яго дываны падабаюцца людзям, што ён пакідае родным і знаёмым памяць пра сябе».

fq8e23a7inm4rbsuteds012j8qw28e83.jpg

Недзе напрыканцы 1970-х гадоў Анатолю Міхайлавічу прапанавалі ўзнавіць роспісы ў купале царквы Мікалая Цудатворца. «І ён згадзіўся. Іншы, можа, і не ўзяўся б за такую працу: у часы поўнага адмаўлення рэлігіі многія ў царкву хадзіць баяліся. Але ж бацька быў беспартыйны, не начальнік, то і баяцца асаблівай нагоды не было», — разважае Аляксандр Антонаў.

o9sqh7vcaum94l9q9ejvt6siaz7e8hfa.jpg

Праўда, адноўленыя фрэскі прабылі нядоўга. У 90-х гадах мінулага стагоддзя тут распачалі працу прафесійныя мастакі. Яны поўнасцю аднавілі храм, стварыўшы новыя роспісы на купале і на сценах. Храм па-ранейшаму застаецца «пярлінай» Петрыкава, прыцягвае да сябе не толькі шматлікіх вернікаў, але і турыстаў. Менавіта ў гэтай царкве адпраўлялі ў апошні шлях самабытнага мастака.

o6p2jdotimivwxybz054rxrigxsy63ji.jpg

«ДЫРЭКТАР» ЗАЛОЗАК

«Пакуль бацька хадзіў на працу, амаль не маляваў для душы. Толькі на пенсіі пачаў ствараць на палотнах тое, што асабліва дорага яго сэрцу, — успамінае малодшы сын мастака. — Увогуле у яго жыцці былі два захапленні — маляванне і рыбная лоўля. Адразу пасля работы ён садзіўся ў лодку і плыў у Залозкі — затоку Прыпяці. Там ён цудоўна ведаў рэльеф дна, кожны кусцік і травінку. За гэта яго празвалі «дырэктар Залозак». Тут ён рыбачыў, ствараў эскізы да будучых работ.

opf9os593h3m1m3ksk0fr9phvowlnugi.jpg

«Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну», — так пісаў пра палескую раку беларускі пясняр Якуб Колас. Шчодра сваёй багатай энергетыкай Прыпяць дзялілася з мясцовым мастаком. Тут, на прыродзе, чэрпаў сілы і энергію Анатоль Антонаў, тут знаходзіў сюжэты для сваіх работ. На стварэнне пейзажаў яго натхнялі прыгожая палеская прырода і творы любімых мастакоў: Івана Айвазоўскага, Івана Шышкіна і Валянціна Сярова.

Дарэчы, самае каштоўнае, што Анатоль Антонаў меў у сваім жыцці, — лодка, якую купіў за пяць чырвонцаў. Лёгкая ў кіраванні, не патрабавала асаблівых высілкаў, калі даводзілася веславаць. Зроблена была з тонкіх дошак, якія Анатоль Міхайлавіч апрацоўваў жывіцай (смалой ад сасны). Пазней, калі фізічныя сілы пакідалі мужчыну, ён паставіў на лодку матор — і неабходнасць працаваць вёсламі адпала.

Самабытны мастак неймаверна любіў прыроду. Мог доўга назіраць за рачным раслінным і жывёльным светам. Неяк сказаў сыну Сяргею: «Трэба больш здымаць і паказваць на экране разнастайнасць падводнага рачнога жыцця, тады ўсе людзі могуць убачыць усё гэта хараство прыроды і будуць больш яго цаніць, зберагаць. Па-сапраўднаму палюбяць Прыпяць».

di87s5ei24blwesmjzpa58qrp1zbgqv7.jpg

Калі мастак захварэў і не мог выходзіць на вуліцу, увесь час успамінаў Залозкі — свой любімы куток Петрыкаўшчыны.

...І працягваў пісаць карціны. У кватэры, што знаходзілася на вуліцы Гогаля, 7, на пятым паверсе, нярэдка пахла фарбай. У добрае надвор’е Анатоль Міхайлавіч маляваў на балконе, дрэннае — у сваім пакоі каля ложка.

rde2qi8ee2hej7izluq7ulbg6g8xsgsi.jpg

«Нас, сыноў, бацька ніколі не прымушаў маляваць. Ён наогул быў упэўнены, што маляванне не церпіць муштры. Хочаш — садзіся і малюй. У тыя рэдкія часы, калі мы разам пад бацькавым «кантролем» нешта стваралі, ён вучыў нас дабівацца дакладнасці. Тым не менш пастаянна паўтараў: «Мастак — той, хто можа маляваць вобразы з галавы, а той, хто перамалёўвае сюжэты, — малявальшчык. Праўда, без навыка перамалёўваць цяжка стаць мастаком.

Мастак — той, хто можа маляваць сваю фантазію. Пераносіць на паперу ці палатно тое, што ўразіла. У рабоце павінна быць глыбіня».

wmva82sr02iu8vfj6n8b0qcr0jb5xfpe.jpg

xe2qk7w01kon3okhqjfjshgffowbpgbd.jpg

Анатоль Антонаў не лічыў сябе мастаком у шырокім сэнсе гэтага слова. Ён ўвогуле быў чалавекам сціплым і не любіў расказваць пра сябе. Ніколі не ўдзельнічаў у выставах.

nfsjl5sz0fyywfpcm507nezaxf09ejdn.jpg

У родным Петрыкаве мала хто ведаў, што ён стварае пейзажы. Карціны Анатоля Міхайлавіча захоўваюцца ў кватэрах родных і сяброў. Толькі нядаўна сын перадаў у Петрыкаўскі краязнаўчы музей работы самабытнага мастака. Каб ведалі, каб памяталі петрыкаўцы таленавітага земляка, які шчыра любіў свой палескі край і на сваіх палотнах перадаваў яго прыгажосць.

Фота аўтара, Сяргея Плыткевіча, з архіва мастака, а таксама ДУК «Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк» і ДУК «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип