«Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк

У гурта «Маці Ветру» выйшла новая песня, якая была напісана яшчэ на пачатку 2021-га года, але толькі зараз музыкі змаглі распачаць студыйную працу.


52.jpg

«Песня пра свабоду ўнутры, якая заўжды застанецца з табой, нягледзячы на несвабоду навокал цябе і твайго атачэння.

«Краіна Ценю (Прывітанне)» — першая песня з цыклу «Адраджэнне». Так, менавіта цыклу, таму што мы вырашылі не збіраць песні на альбом, а рэлізіць іх сінгламі, каб не губляць яшчэ больш часу», — адзначаюць музыкі.