У відэа-інтэрв’ю для сайта “Будзьма беларусамі!” вядоўца праграмы Край. BY Павал Харланчук расказвае пра час і пра сябе. Шчырыя адказы атрыманыя не толькі на пытанні кшталту – што найбольш складанае для яго ў праекце, альбо што ён бы памяняў у ім, але і – адкуль ён сам, адкуль яго род, які горад яму бліжэй – Гомель ці Горадня? Зрэшты, сам Павал задае няпростыя пытанні і гледачам.