Легендарная “Крама” ўпершыню ў сваёй гісторыі дала першы сольны канцэрт у сталічнай КЗ “Мінск”.
“Я думаю, гэта самы добры і станоўчы канцэрт для пятнічнага вечара, для пачатку ўікэнда!” — напэўна, з такім меркаваннем аднаго з тых, хто прыйшоў на канцэрт пагадзіліся б усе, хто вырашыў пачаць свае выхадныя з добрага беларускага рок’н’рола.
У апошнюю пятніцу сакавіка “Крама” адыграла вялікі сольны канцэрт пасля працяглага перапынку. Усё адбывалася у канцэртнай зале “Мінск”. Даволі цяжка паверыць, але ў легендарнай “Крамы” гэта першы сольны канцэрт на згаданай пляцоўцы! І хаця музыкі прызналіся, што ў вялікай зале ім было граць крыху цяжэй, чым у клубе, гэта не сапсавала атмасферу.
“У гэтай зале мы першы раз, — кажа лідэр гурта Ігар Варашкевіч. — Нармальная атмасфера, хаця, як я і думаў, было цяжэй, чым у “Рэактары” ўвосень. Тут такі адбітак ёсць камуністычнай залы. Не з першай песні ўсе завяліся, але ў нас такога ніколі не было, каб зусім не ўставалі. На апошняй песні, але устануць!”
Апошняй песні чакаць і не давялося. Па-сапраўднаму залу узрушыла з’яўленне на сцэне спецыяльна запрошанага маскоўскага госця Мікалая Аруцюнава. Легенда расійскага блюзу выканаў з беларускім гуртом некалькі кавераў на Rolling Stones. Але сапраўды “ўзарвалі” залу песні “Крамы” ў яго выкананні. Тэкст цалкам.
Канцэрт ладзіўся ў межах кампаніі “Будзьма!”
Фота Еўрапейскага радыё для Беларусі.