Край.BY: усе серыі адным плэй-лістом (2 гадзіны, 43 хвіліны відэа!)

Праект кампаніі “Будзьма беларусамі!” Край.BY, уладальнік Гран-пры фестывалю Ad.nak! у намінацыі “СМІ альбо медыяпраекты“, дасяжны ў выглядзе аднаго плэйліста Youtube. 2 гадзіны і 43 хвіліны відэавандровак па краіне разам з Паўлам Харланчуком і вірусам беларушчыны цяпер сабраныя ў адным акенцы. Запрашаем перагледзець з асалодай вандроўкі ў адлегласці і часе, натхніцца і рушыць у вандроўкі рэальныя!