60 кіламетраў па добрых дарогах на паўднёвы ўсход ад Мінска – і мы ў колішнім логавішчы самай небяспечнай мафіі ў ВКЛ і “гняздзе рэвалюцыйнай заразы” часоў Расійскай імперыі – вёсцы Блонь! Што ж… каму гняздо, а каму і рэвалюцыйная Мекка…
Адкрывайма Беларусь такой, якой яна ёсць насамрэч, разам з праектам “Край|BY”!
“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.