Паланэчка – унікальнае месца, у якім пабудаваны ў часы Вітаўта касцёл з той пары ніколі не зачыняўся і не пераходзіў да іншых канфесій! Ці шмат дзе ў Беларусі могуць гэтым пахваліцца? Гэтая сёння правінцыйная вёска калісьці была мястэчкам, бачыла войны і паўстанні, паразы і перамогі, моц веры і яднання людзей.
Яна натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў, а цяпер Паланэчкай натхніўся і запрашае ў падарожжа праект “Край|BY”. Глядзім і вандруем разам!
“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.