• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2022 | Культура Грамадства

Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар

«Сапраўдная клясыка ніколі не старэе, дапамагае тлумачыць сьвет цягам дзясяцігодзьдзяў і стагодзьдзяў, прапаноўвае цікавыя паралелі і ўсё яшчэ карысны досьвед мінулага», — піша Уладзіслаў Гарбацкі ў «Новым Часе».


18.jpg

З пачаткам вайны ва Ўкраіне ў маёй памяці адразу ўсплыў адзін зь першых і, дарэчы, экранізаваных (з Джодзі Фостэр у галоўнай ролі) раманаў Сымоны дэ Бавуар — «Кроў іншых» (Le sang des autres), філязофскі раман пра Супраціўленьне, Другую сусьветную вайну, які часта заставаўся ў ценю іншых твораў — эсэ, раманаў, мэмуараў — францускай пісьменьніцы.

Падзеі 2022 году — вайна, адраджэньне фашызму ў Расеі — актуалізавалі пасланьне францускай літаратаркі, не далі раману стацца выключна гістарычным і кур’ёзным выключна для дасьледнікаў спадчыны Сымоны дэ Бавуар.

19.jpg

Вельмі пасьпяховы раман пісьменьніцы зьявіўся ў 1945 годзе (32 перавыданьні за 2 гады і пераклад на 12 моваў), пісаўся з кастрычніка 1941 году па травень 1943 году, у асноўным у вядомай пасьля вайны кавярні Café de Flore (тады яшчэ ацяплялай і ў Парыжы без немцаў). Гэта адначасова вельмі літаратурны і філязофскі тэкст Сымоны дэ Бавуар — экзыстэнцыйны і экзыстэнцыялісцкі. Француская мысьлярка закранае ў ім улюбёнае пытаньне свабоды: і як важную жыцьцёвую тэму, але таксама стараецца з дапамогай мастацкай літаратуры зрабіць філязофскі панятак свабоды яшчэ больш даступным і цэнтральным у толькі зараджалым тады атэісцкім экзыстэнцыялізьме. Цікава, як у рамане дэ Бавуар зьмяніла пад сваю філязофію вядомую прымаўку «свабода адных заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншых», прапанаваўшы наступны варыянт: «свабода аднаго заўсёды замахваецца на свабоду іншага».

20.jpg

«Кроў іншых» — гэта і назва раману, і важны канцэпт у філязофскай сыстэме дэ Бавуар. Кроў іншых ці чужая кроў заўсёды выклікае ў нас эмоцыі, канкрэтную рэакцыю, пэўнае стаўленьне — мала каго пакідае без эмоцыяў. Калі ліецца кроў блізка ці далёка гэта мабілізуе чалавека і чалавецтва, мы рэагуем, выступаем, крытыкуем, спачуваем, пішам ці йдзем на вайну. Такім парадкам, канцэпт «кроў іншых» тлумачыць чалавечыя адказнасьць, заангажаванасьць, ідэалягічны і ідэйны выбар, салідарнасьць ці, наадварот, татальную парушанасьць сыстэмы салідарнасьці, якая вядзе да замбаванасьці і нібыта апалітычнасьці. Якраз праз кроў іншых мы можам зразумець сэнс уласнага жыцьця і пачаць думаць, дзейнічаць інакш, чымся звычайна ці як вучыць прапаганда. Якраз кроў іншых дае нам зразумець кошт уласнай крыві, уласнага жыцьця і, мажліва, вызваліцца ад чмуту прапаганды і хлусьні.

І хоць у рамане Сымона дэ Бавуар ахоплівае досьвед Эўропы, Францыі напярэдадні Другой сусьветнай вайны і падчас вайны, паралелі з сучасны сьветам навідавоку: назіраньні, развагі герояў рамана на фоне ўзмацьненьня Гітлера і захопу Аўстрыі, а таксама на фоне палітыкі страўса тагачасных эўрапейскіх урадаў дасюль актуальныя. Перадусім цікавая заўвага пісьменьніцы наконт нібыта апалітычнасьці некаторых грамадзянаў ці рэжымаў: «Не займаецца палітыкай — гэта ўсё ж своеасаблівы ўдзел у палітыцы». У дадатак, як не аднойчы заўважае аўтарка ў рамане, ва ўмовах вайны апалітычнасьць спрыяе, дапамагае пераважна агрэсару, таму выбар пэўнага лягеру становіцца абавязковым, лёсавызначальным. Выбар паміж пацыфізмам і агрэсіяй існуе — супраціўленьне ўсімі сродкамі агрэсару і вайне. Адзін з герояў рамана разважае: «У вайну ўсе сродкі дрэнныя, бо вядуць да сьмерці, але супраціў вайне — гэта ўсё лепей, чым фашызм...».

Героі рамана — Жан і Элен — па-рознаму разважаюць пра кроў іншых, але аднолькава згаджаюцца з тым, што кроў іншых — гэта, урэшце, свая ўласная кроў: «Мае жыцьцё бязупынку зьнітаванае з жыцьцямі іншых людзей; Аўстрыя ўвайшла ў мае жыцьцё, увесь сьвет жыве ўва мне». На думку і Сымоны дэ Бавуар, і ейных герояў, хіба дурні і эгаісты могуць заставацца шчаснымі і апалітычнымі, калі йдзе вайна. Нармальны, здаровы чалавек ня можа быць, жыць і ігнараваць вайну, праліцьцё чужой крыві. Таму дэ Бавуар праз сваіх герояў і крытыкуе тагачасны Захад, які працягваў шыкаваць, смачна жыць і адпачываць напярэдадні Другой сусьветнай вайны, ведаючы пра Аншлюс, Чэхаславаччыну, арышты жыдоў, цыганоў і камуністаў. Таму Жан, герой рамана ня мог спакойна шмацыраваць і кахаць Элен, бо ў ягоных вачох пастаянна ўсплываў не суботні Парыж, а ўсё новыя і новыя пушкі і танкі, якія выходзілі на нямецкіх заводах, ствараючы гіганцкую пагрозу ўсім, прэтэндуючы на кроў іншых, на кроў усіх. Свае страхі і развагі Жана завяршаліся адной фразай: «Пасьля Аўстрыі надыйдзе чарга і Францыі».

Падаецца, Бавуарава крытыка, якая гучыць у гістарычным рамане, дасюль актуальная ў дачыненьні да тых эўрапейскіх і заходніх рэжымаў, якія працягваюць калябараваць з новым фашызмам і быць вінаватымі ў крыві іншых. Зрэшты, як раней, рукі ня толькі агрэсара, але цяперашняга Захаду і ўсіх нас у крыві іншых, у крыві ўкраінцаў...

Захаваны аўтарскі правапіс

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM