Ксенія Гудзіменка : ”Значную ролю адыграў беларускамоўны садок ”

ksenia-gudzimenka

– Я ўжо дакладна і не памятаю, калі ўсвядоміла сябе беларускай… Лічу, што значную ролю ў гэтым адыграў той факт, што я хадзіла ў беларускамоўны садок. Пэўную ролю ў маёй беларускасці адыграла сям’я. Дома са мной калі-нікалі матуля размаўляла на беларускай мове.

На мой погляд, быць беларусам – гэта нешта большае, чым вывучаць у школе беларускіх пісьменнікаў. Гэта гонар, усведамленне таго, што ты – беларус, веданне гісторыі, культуры, пісьменнікаў, побыту і мовы сваёй краіны. Але гэта мусіць ісці ад сэрца, шчыра, свядома… не фальшыва і не напаказ. Гэта павінна быць не дзеля галачцы ў нейкай паперы, а для сябе, для сваіх продкаў, якія адстойвалі правы на існаванне нашай краіны.

Я люблю маляваць, асабліва калі дрэнны настрой. Цікаўлюся паэзіяй розных краінаў. Люблю музыку, розныя стылі, спадзяюся сама сябе калі-небудзь паспрабаваць у ролі спевака. Вельмі люблю фота, хачу развіць гэтае пачынанне.

Увогуле, я цікаўлюся амаль усім у розных галінах, бо лічу, што чалавек павінен быць усеагульна развітым.

Ксенія Гудзіменка, студэнтка, Мінск

Аб праекце “Як я стаў беларусам”