• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.06.2022 | Грамадства

Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае, як правільна перакладаць на беларускую мову імёны ўласныя, назвы гарадоў і рэчак, а таксама задаецца пытаннем ці трэба кіравацца ўласнымі нормамі мовы ці неабходна пераймаць чужародныя спалучэнні літар.


132.jpg

«Калі ў арыгінале ў мяне стаіць рака ЛюкмЫ (так яна называецца па-удмурцку і працякае акурат ва Удмурціі), а па-руску яна называецца Лéкма, то ці абавязаная я кіравацца рускім варыянтам? Я пакінула Люкмы, не бачу нагоды браць у памагатыя мову-пасярэдніка. Але магчыма, я памыляюся і ёсць нейкія ўніверсальныя міжнародныя нормы, якія абавязваюць выкарыстоўваць рускі варыянт? Гэта не іронія, я сапраўды не ведаю, мне цікава.

Ізноў-такі, мой улюбёны прыклад з Шупашкарам — сталіцай Чувашыі. Маіх сяброў я ўжо надрэсіравала))) яны ведаюць, як я не люблю слова «Чэбаксары», бо гэта проста руская транскрыпцыя чувашскага слова, між іншым старажытнага і вельмі прыгожага, як па мне. 

Да таго ж, чувашская — дзяржаўная мова гэтай краіны, хіба не ёй трэба найперш кіравацца, гаворачы пра Чувашыю? Ладна, мо для рускага чалавека такая артыкуляцыя больш зручная. Але хіба арганічна, хіба зручна гучыць «Чэбаксары» па-беларуску? Ну зусім жа не. Хіба Шупашкар не больш мілагучны? І скланяецца нармальна і фанетычна прыймальны для беларускага маўлення. Тое ж самае з Іжкарам. Але вось ізноў чытаю сёння ў навінах, што «у Чэбаксарах двое маладых людзей зламалі літару Z». Або «у Іжэўску спалілі ваенкамат». І ўсё гэта, як правіла, паважаныя беларускія выданні пішуць. 

Як бы ні хацелася пазбегнуць гэтай тэмы, але ж справа не толькі ў мілагучнасці. Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі. 

Я нічога не маю супраць таго, каб кожная мова жыла згодна са сваімі правіламі. І калі ў рускай замацаваліся такія транскрыпцыі, то калі ласка, гэта іх справы. Мы ж не кажам Суомі, Дойчланд ці Ландан. Безумоўна, мова мае права кіравацца ўласнымі нормамі. Але хіба наша мова не можа жыць акурат паводле ўласных нормаў? А не капіраваць бяздумна з рускай абсалютна чужародныя нам спалучэнні літар? 

Чытайце яшчэ: Наста Кудасава ў арт-праекце «Словы мацней»: «Нам балюча, а значыць – мы ёсць, мы жывыя, мы моц»

Пакуль выношвала ў сабе гэты допіс, з прыемнасцю даведалася, што скончылася галасаванне па перайменаванні кіеўскіх вуліц. Вуліцу Іжэўскую перайменавалі ў Іжкарскую. Ну проста з языка знялі што называецца))) Значыць можна, калі захацець. 

Варта быць больш уважлівымі да іншых народаў, калі мы плануем жыць у іншым свеце з іншай палітычнай мапай, праўда ж? Можна пачаць з такіх простых рэчаў. Іжкар, Шупашкар, Петраской»...


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM