Канец снежня, пачатак студзеня – казачны час. Час Калядаў і Новага Года. Куды звадзіць дзяцей падчас калядных вакацыяў, каб яны адчулі чароўную атмасферу святаў. Будзьма прапануе дзесяць імпрэзаў, на якіх вашы малыя дакладна не засумуюць.
23, 25 снежня, 7 студзеня – для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў інтэрактыўны спектакль па матывах старадаўніх традыцыйных сюжэтаў з беларускай батлейкі танцамі ды гульнямі і, канешне ж, жывой традыцыйнай музыкай.
26, 28, 29 снежня – інтэрактыўны спектакль для дзетак ад сямейнага цэнтру «Клевер».
Тэатральная імпрэза «Куды знікла Каляда?». У камедыйнай форме маленькія беларусы і беларусачкі адправяцца ў казачнае падарожжа, пазнаёмяцца з цікавымі звычаямі іншых краін.
30 снежня, 5, 6 студзеня – Гульнявая праграма «Чароўныя Калядкі» ад студыі Варгін.
Сустракайце: да вас завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі. А з імі Каза рагата, шэра ды валасатая, Мядзведзь вучоны, які ведае розныя навукі, паказвае цікавыя штукі ды іншыя персанажы традыцыйных беларускіх Калядаў.
Калі: з 23 снежня па 7 студзеня. Збор гасцей: 12:00.
Дзе: Кавярня Грай, Інтэрнацыянальная., 33
Цана: Для дзетак – 15 рублёў (за другое дзіцё 10 рублёў)
Для дарослых – 5 рублёў;
У кошт уваходзіць падарунак для дзіцяці.
Галерэя «Мінск» запрашае ў казачны лабірынт, дзе можна ўбачыць калекцыю ёлачных цацак з 2000 экспанатаў і 70 краін свету. У калекцыі сабралі цацкі з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Самыя маленькія госці выставы змогуць паглядзець мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка і пагуляць са штучным снегам.
Калі: З 15 кастрычніка па 13 студзеня кожны дзень з 10 до 22-00
Дзе: праспект Пераможцаў,9, 5 паверх
Кошт: Дарослы квіток – 8 руб.
Студэнты і пенсіянеры-7 руб (пры наяўнасці пасведчання)
Дзеці – 6 руб. Самыя маленькія наведнікі да 3х гадоў – задарма.
Маленькіх наведнікаў сустрэнуць пухнатыя чатырохногія сябры, а таксама гульні і іншыя забавы на каціную тэматыку. Калі вашы дзеткі стомяцца, то могуць адпачыць ля каміна і паслухаць вурчанне ката.
Калі: З 1 снежня па 31 студзеня, аўторак-нядзеля 11:00–20:00
Дзе: Інтэрнацыянальная, 23, ст. метро Кастрычніцкая
Цана: 7 руб. – для дзяцей, студэнтаў
9 руб. – для дарослых
Клуб Клевер прапануе дзецям пагуляць у дэтэктываў, расследаваць таямнічае знікненне навагодняй елкі. А таксама прыгатаваць навагоднія прысмакі, калядныя стравы, пачаставацца святочным абедам, зрабіць hand-made падарункі і нарэшце патанчыць на дыскатэцы.
Калі: з 7 па 31 снежня з 9-00 до 10-00 і з 15-00 па 16-00
Дзе: вул. Цяплічная,1
Кошт: 30 руб.
«Дрымлэнд» пакажа дзецям казачную рэзідэнцыю Дзеда мароза ў цэнтры Мінска, ля ўваходу ў парк усіх малых сустрэнуць беласнежны Пухнацік, які вывучыць з імі сучасныя навагоднія танцы і створыць сяброўскую атмасферу з дапамогай абдымак. Дзяцей чакае зласлівая Кухарка з Бергентауна, снегавік Олаф, дзядуля Мароз і мноства прыгод і неспадзяванак.
Калі: з 15 снежня па 14 студзеня 11.00–12.30, 13.00–14.30, 15.00–16.30, 17.00–18.30, 19.00–20.30
Дзе: Вул. Арлоўская,80
Кошт: дзіцячы квіток 30 руб.
Малых чакае Праграма для дзяцей дашкольнага ўзросту «Спраўляем Навагодняе свята», Навагоднія ранішнікі «Снежныя прыгоды са снегавіком», і «Вяжам Новы год», Прыгоды Фунціка. Кожнае дзіцё атрымае фірмавы падарунак і пачастунак.
Калі: З 15 снежня па 15 студзеня, пачатак у 11-00, 13-30 и 16-00
Дзе: Пазл-кафэ на тэрыторыі парка ім. Горкага, Фрунзэ 2.
Кошт: дзіцячы квіток 30 руб, дарослы – 15 руб.
Тэатр юнага гледача пакажа навагодні спектакль «Шукайма Завейку», дзе Дзед Зюзя, бабуля Зіма, Завіруха і Сівер-вецер шукаюць маленькаю Завейку, Зюзеву ўнучку, якая згубілася дзесьці ў заснежаных лясах напярэдадні самага галоўнага зімовага свята.
Калі: з 20 па 30 снежня, 11.00, 14.00, 17.00
Дзе: Энгельса,26
Кошт: 5.50 – 9.50руб
Мінскі заапарк кліча дзяцей у хатку Дзядулі Мароза з птушкамі ды жывёламі. Дзеці змогуць пагасціць у хатцы Дзеда Мароза, разам з ім вашых дзетак павіншуюць птушкі ды іншыя жывёлы.
Калі: с 22 по 31 снежня з 10:00 па 17:00
Дзе: вул.Ташкенцкая,40
Кошт: наведанні хаткі з віншаваннем ад Дзядулі Марозу – 5 руб. (Уваход у заапарк асобна за 9 рублёў)
Палац Рэспублікі разам з тэатральным праектам «ТриТформаТ» традыцыйна ладзіць Галоўную Ялінку Краіны і прапануе навагоднюю музычную казку – «Як стаць Снягуркай». Галоўныя героі: Вясёлая Баба Яга, крэатыўная ўнучка Ежка, закаханы Лясун, пацешныя Снегавікі, рамантычная Пачвара, і, вядома ж, Дзед Мароз, Снягурка і малы Новы год.
Калі: з 21 снежня па 7 студзеня, 11.00, 15.00, 18.00
Дзе: Кастрычніцкая,1
Кошт: у будныя дні ад 8 до 14 руб. у выходныя дні ад 10 до 15 руб.
Аквапарк «Лябяжы» падрыхтаваў для дзяцей і іх бацькоў «Навагоднюю казку». Малых чакае святочная анімацыя з запальнымі танцамі, конкурсамі і шоу мыльных бурбалак і канешне ж Дзед Мароз. Пасля насычанай навагодняй праграмы ў дзяцей і іх бацькоў будзе магчымасць адпачыць у акваторыі і ацаніць віражы водных горак.
Калі: 23, 24, 25, 29, 30 снежня і 4, 5, 7 студзеня, 17:00 – 20:00.
Дзе: Пр-кт. Пераможцаў,120
Кошт: 30р. – дзеці, 20р. – дарослым.