Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 22-23 ліпеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа. Шмат гістарычных дзеяў, фэст ежы, выставы, майстар-класы і канцэрты — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


валошкі

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

22 і 23 ліпеня ў Лошыцкім маёнтку — некалькі тэматычных імпрэз, прысвечаных мінуўшчыне

У суботу, 22 ліпеня апоўдні, тут будзе экскурсія з танцавальным майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы XVI-XVII стст.».

імпрэзы ў Лошыцы

Тэматычная экскурсія знаёміць з маёнткам князёў Друцкіх-Горскіх, прадстаўнікоў старажытнага беларускага княжацкага роду.

Дата: 22 ліпеня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск

Падчас экскурсіі вы пазнаёміццеся з баўленнем часу і танцавальнай культурай эпохі Рэнесансу, складзеце распарадак дня ўладальнікаў Лошыцкага маёнтка, даведаецеся пра асноўныя паўсядзённыя гаспадарча-бытавыя заняткі.

А майстар-клас пазнаёміць з відамі і разнастайнасцю рухаў бранля (бранль гусей, бранль прачак, конскі бранль і інш.), асноўнымі крокамі паваны і малюнкам менуэта.

Толькі захапіце з сабой камфортны зменны абутак!

У нядзелю, 23 ліпеня, перамяшчаемся ў іншае стагоддзе на экскурсіі з майстар-класам «Адзін дзень з жыцця Лошыцы ў XVIII — сярэдзіне XIX стст.»

Дата: 23 ліпеня

Час: 13.30

Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск

Экскурсія раскажа пра Лошыцу Прушынскіх. І зноў не забудзьцеся зменны абутак!

А па сканчэнні гэтай экскурсіі 23 ліпеня заставайцеся яшчэ на экскурсію «Музычны салон ў Лошыцкай сядзібе».

Дата: 23 ліпеня

Час: 15.00 і 17.00

Месца: Лошыцкі маёнтак, Лошыцкі парк, Мінск

Па кошты і запіс звяртайцеся +375 17 396 18 86 альбо ў дырэкт музея.

Зажынкі ў Азярцы

Не паспелі азірнуцца, а ў суботу, 22 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ўжо святкуюць Зажынкі!

Дата: 22 ліпеня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Зажынкі

Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога — усё гэта сведчыла пра пачатак Зажынак.

Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год.

У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады.

То вас чакае:

Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;

Майстар-клас па зборы каласоў сярпамі;

Упрыгожванне снапоў;

Традыцыйныя танцы і гульні.

Квіткі: дарослым — 12 рублёў, студэнтам і школьнікам — 6 рублёў, дашкольнікам бясплатна.

У Вялікім княстве Сула — фэст «Смачна есці»

Дата: 22 і 23 ліпеня

Час: з 14.00 да 17.00

Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён

Адмысловая госця — шэф-кухарка і экспертка беларускай кухні Алена Мікульчык!

фэст у Суле

Вас чакае інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі і майстар-клас па прыгатаванні стэйка па-радзівілаўску з сапраўдным бігусам і ягадным соусам на чырвоным віне.

Толькі ў межах фэста ў можна будзе замовіць адмысловую страву ад шэф-кухара Сулы «Сульскія пызы» (порцый абмежавана!). Таксама будзе лекцыя-гутарка сульскай вядунні пра зёлкавую гарбату. З частаваннем!

А ў 16.00 у Масонскім флігелі пачнецца лекцыя «Рыцарскія застольныя традыцыі і рытуалы». Вы даведаецеся як правільна выціраць рукі аб абрус, ці прыстойна рыцару есць з талеркі сваёй дамы і ці можна карыстацца відэльцам у прысутнасці караля. Для дзетак будзе працаваць пляцоўка хэндмэйда на працягу ўсяго фэста.

Кошт уваходных квіткоў у парк Сула: дарослыя — 25 рублёў, сябры Сулы — 20 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.

У музейным комплексе «Дудуткі» — 14-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд»

Дата: 22 і 23 ліпеня

Час: з 10.00 (час мясцовы)

Месца: музейны комплекс «Дудуткі», в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.

У цэнтры гістарычнага блока апынецца маштабная рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы. Удзел бяруць каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

Грунвальд

На працягу двух фестывальных дзён пройдзе процьма турніраў, а на галоўнай сцэне фестываля 22 ліпеня ў канцэртнай праграме «Пір пасля Бітвы» выступяць:

Стокс

Іван Кірчук

Nevrida

Sailor pigs

Рокаш

КАS

Племя

Вока Чарота

23 ліпеня разгорнецца поўнакантактны конны рыцарскі турнір на суцэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя.

Будуць таксама майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах; кірмаш «Горад майстроў»; інтэрактыўныя пляцоўкі і іншае цікавае.

Што па квітках:

Да канца пятніцы, 21 ліпеня, яшчэ можна набыць анлайн квіткі на 2 дні для дарослых па 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў.

У суботу на месцы квіток на абодва дні будзе каштаваць для дарослых 80 рублёў, для дзяцей — 25 рублёў.

Можна набыць квіткі на адзін з дзён: загадзя дарослым 65 рублёў на 22 ліпеня і 50 рублёў на 23 ліпеня; на ўваходзе — 70 рублёў і 55 рублёў адпаведна. Дзецям — 25 рублёў і 20 рублёў.

Праграму, спосабы трансферу, квіткі і іншыя падрабязнасці глядзіце на сайце фэста па спасылцы.

У мінскім батанічным садзе пройдзе гарадскі пікнік Vulitsa Ezha

Два дні любімых страў, новых густаў, добрай музыкі, экалагічнага шопінгу, забаў і сустрэч.

Дата: 22 і 23 ліпеня

Час: з 12.00 да 22.00

Месца: Батанічны сад, вул. Сурганава, 4а, Мінск

Абяцаюць вялікі фуд-корт з 50 установамі-удзельніцамі, больш за 200 розных страў, 2 сцэны, каб патанчыць пад любімыя DJ-сэты і атрымаць асалоду ад live-канцэртаў, Local Food Market з унікальнай экапрадукцыяй ад топавых фермераў, вулічны кінатэатр, дэгустацыі, майстар-класы і гэтак далей, і гэтак далей.

Квіткі — 17 рублёў, можна набыць па спасылцы.

Музей Якуба Коласа запрашае на свята да стагоддзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»

Дата: 23 ліпеня

Час: 10.00 — пачатак, 12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск

Пачынаюць у Мінску, а заканчваюць на Стаўбцоўшчыне!

Новая зямля

Глядзіце якая праграма:

10.00 —12.00 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»

10.00 — 10.30 — прывітальныя словы ганаровых гасцей свята

10.30 — 11.30 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы «Новая зямля»

11.30 — 12.00 — кава-паўза

12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну

14.00 — ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах

14.30 — экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла «Мікалаеўшчына»

15.00 — свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З народнага скарбу душы самабытнай» на сядзібе Альбуць

18.00 — ад’езд у Мінск

Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся на ўдзел па нумары 8 (017) 270 17 02.

Віцебск і Віцебская вобласць

У Глыбокім — традыцыйны Вішнёвы фэст, свята збору вішні

Дата: 21 і 22 ліпеня

Час: з 10.00

Месца: цэнтральная плошча ды іншыя лакацыі, Глыбокае, Віцебская вобл.

фэст вішні

Першы дзень, 21 ліпеня, завецца «#Вішнёвае лета».

У другі дзень, 22 ліпеня, пройдуць традыцыйныя івэнты:

урачыстае шэсце «У гасцях у Вішні»,

выстава-прэзентацыя падворкаў «Вішнёвы нектар»,

конкурс-дэгустацыя «Вішнёвае варэнне — Варэння тварэнне»,

камандная гульня «Вішнёвая мафія»,

выстава «Берасцянікі. Аднаўленне старадаўняй тэхналогіі аплятання ганчарнага посуду бяростай»,

урачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле»,

конкурс гарманістаў, баяністаў, акардэаністаў «Вішнёвыя найгрышы»,

гала-канцэрт «Вішнёвая квецень сяброўства»,

аўкцыён вішнёвага пірагу!

Уваход вольны. Завітвайце ў Глыбокае па вішню!

Гомель і Гомельская вобласць

Нацпарк «Прыпяцкі» кліча ў вандроўку за шчуркамі!

Дата: 22 ліпеня

Месца збору: аграгарадок Ляскавічы, гатэль «Над Прыпяццю», Петрыкаўскі раён

шчурка

Засталося зусім мала часу: неўзабаве птушаняты рэдкай ды прыгожай птушачкі — залацістай шчуркі — пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. То не прапусціце шанец: экскурсія паўторыцца толькі праз год!

Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі.

Кошт удзелу — 70 рублёў + 5 рублёў эказбору.

З пытаннечкамі ды па запіс звяртайцеся смела па нумары +375339180733.

Спявачка Дуся Шукшына прэзентуе ў Гомелі свой новы альбом «Огонь простит» і грае з гэтае нагоды вялікі канцэрт

Дата: 22 ліпеня

Час: 21.00

Месца: Бар «Кватэрнік», Білецкі спуск, 1, Гомель

Дапамагае гурт «Vancouver».

Далучайцеся да сінці-поп падарожжа па кутках душы!

Квіткі — 10 рублёў на ўваходзе.

Літва

Вільня

22 ліпеня ў Вільні завяршаецца беларускі кінафэст «Нефільтраванае кіно», які адмянілі сёлета ў Мінску па загадзе мінкульта

Сеанс найлепшых кароткаметражак фэста.

Дата: 22 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Ideas Block, A. Goštauto st. 11 (уваход з двара), Вільня

Агульная працягласць фільмаў — 112 хвілін.

Уваход — donation.

KANVA SHABASH, атмасферны майстар-клас па вырабе абярэга-павука з дызайнеркай Настай Васючэнка, заснавальніцай folk fashion брэнда KANVA

Дата і час: 22 ліпеня ў 19.00, 23 ліпеня ў 18.00

Месца: прастора «hOme», Žemaitijos g.5, Вільня

kanva_szabasz

Вас чакае медытатыўная, таямнічая дзея пры свечках і пад тэматычны плэйліст.

Далучайцеся, каб працягваць традыцыі ў сучаснасці, каб падтрымліваць адзін аднаго і ствараць прыгожае ўласнаруч.

Кошт удзелу — 40 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгіструйцеся па спасылцы.

Польшча

Варшава

Музей Вольнай Беларусі запрашае ўсіх на вечар-сустрэчу сяброў!

Дата: 22 ліпеня

Час: 16:00 — 21:00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa

Вас чакаюць улюбёныя зоркі на галоўнай сцэне, прыемныя сюрпрызы на дзіцячай пляцоўцы, яркія ўражанні ў галерэйнай прасторы і новыя адкрыцці на арт-маркеце!

Абавязкова бярыце з сабою сяброў і добры настрой!

А калі ў вас ўзнікне жаданне перадаць у фонд Музея прадмет, звязаны з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце — гэта будзе для нас найлепшым падарункам!

Лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з творчай прасторай «Даліна скарбаў» і Хорам вольных беларусаў запрашае на летняе свята «Краіна скарбаў»

Дата: 23 ліпеня

Час: з 17.00 да 19.00(час мясцовы)

Месца: Puławska, 114, Варшава

Будзе новая праграма для дзяцей і дарослых:

Майстар-класы на свежым паветры

Кірмаш рукатворных вырабаў

Беларускія народныя казкі ў выкананні лялек

Спевы

Гульні

Гарбата з прысмакамі

Уваход вольны!

Беласток

Новы сямейны кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць фільм «Вадаспады Грызлі».

Дата: 22 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток

Уваход вольны.

Гданьск

Вядомы беларускі музыка i кампазiтар Раман Арлоў дае ў Гданьску круты гiтарны майстар-клас!

Дата: 22 ліпеня

Час: 13.30 (час мясцовы)

Месца: БКТ «Хатка», ul. Miszewskiego 17/307, Гданьск

Абяцаюць мора пазiтыу‌най энэргii, файны нэтворкiнг, каву/гарбату, а таксама гарантаваны тэрапеўтычны эфект!

Кошт — 90 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.