Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выстава, майстар-клас і восеньскі шпацыр у гарадах Беларусі, вулічны канцэрт у Беластоку,  паказ фільма ў Бостане — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


116.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Сямейны фэст у Сёмкаве

117.jpg



Будуць квіз з удзелам літаратурных ды міфалагічных персанажаў, лекцыя пра радавод для дарослых і вырошчванне сямейнага дрэўца для дзетак. А таксама танцы ды майстар-клас па вырабе лялек-мотанак і многае іншае.

Падрабязней тут.

Выстава Валерыя Славука «Пачвары, легенды i міфы» ў Мінску

119.png

Жадаеце паглядзець на аўтэнтычныя вобразы беларускага фальклору, адлюстраваныя ў сучасным мастацтве? Завітвайце на выставу Валерыя Славука.

Гомель

Майстар-клас па гліняных свістульках у Гомелі

120.jpg

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць дужа папулярны майстар-клас па лепцы з гліны. І гэтым разам будуць рабіць гліняныя свістулькі!

Гродна

Восеньскі шпацыр па Гародні


122.png

Вас чакаюць самыя цікавыя і невядомыя факты аб Гродне, загадкі гістарычнага цэнтра горада, таямніцыі спадчына шляхетных уладароў.

Польшча

Беласток

Вялікі вулічны беларускі канцэрт у Беластоку

121.jpg

15 кастрычніка, прыходзьце да ратушы на вялікі беларускі канцэрт. Будуць граць:
23:34, BELARUSIAN TRUESTORY, Ігар Палынскі з SUMAROK.

Падрабязней тут.

Шчэцін


Святлана Бень у Шчэціне


123.jpg

Падрабязней тут.

ЗША

Бостан

Паказ фільма «Белае сонца чырвонага лета» ў Бостане

124.png

Беларусы Бостана ладзяць паказ дакументальнага фільма «Белае сонца чырвонага лета», прысвечанага беларускім пратэстам: барацьбе беларусаў за свабоду і наступствам рэпрэсій і тэрору, якія разгарнуліся ў краіне.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Слонімшчыны

«Слава Воршы ўжо ня горша». Што паглядзець у легендарным беларускім горадзе?

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.